Скарыназнаўства
Скарыназнаўства — комплексная навуковая дысцыпліна, якая вывучае жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны, яго творчую і духоўную спадчыну, асяроддзе, эпоху, а таксама публікацыю крыніц і крыніцазнаўчыя даследаванні.
У шырокім сэнсе ў скарыназнаўства ўключаюцца навуковыя і папулярныя публікацыі, мастацкія творы (літаратурныя творы, кінафільмы, тэатральныя пастаноўкі, творы выяўленчага мастацтва, паштовыя маркі і г.д.), канферэнцыі, юбілейныя форумы, прысвечаныя Скарыне і яго пераемнікам. Скарыназнаўства асэнсоўвае ролю Скарыны ў развіцці айчыннай, еўрапейскай і сусветнай культуры ад Сярэднявечча да сучанасці.
Артыкул занадта кароткі |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |