Ігар Усеваладавіч Чаквін

беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг

Ігар Усеваладавіч Чаквін (20 жніўня 1954, Мінск — 26 красавіка 2012[2], Мінск) — беларускі гісторык, этнолаг, антраполаг. Доктар гістарычных навук (1995), дацэнт (2010). Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2008).

Ігар Усеваладавіч Чаквін
Дата нараджэння 20 жніўня 1954(1954-08-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 2012(2012-04-26)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя, этналогія, этнаграфія, антрапалогія, фалькларыстыка, краязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1995)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Кірылавіч Бандарчык
Вядомыя вучні Сяргей Алегавіч Шыдлоўскі
Вядомы як этнолаг, рэканструктар знешняга аблічча ўсходніх славян (крывічан, дрыгавічан, радзімічаў), збіральнік помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1977 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 1980 годзе — аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Праблема паходжання беларускай народнасці: гістарыяграфія і досвед вывучэння працэсу этнічнага фарміравання»[3].

З 1983 года працаваў старшым, а з 1996 года вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі[3].

У 1995 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Этнічная гісторыя беларусаў эпохі феадалізму (XIV — першая палова XVII ст.)»[3].

Дзейнасць

правіць
 
Ігар Усеваладавіч Чаквін выступае на нарадзе Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Побач за сталом сядзіць Арсень Ліс. Мінск, 2009 г.

Даследаваў праблемы этнагенезу беларусаў, этнічную гісторыю беларусаў і іншых этнічных супольнасцей Беларусі эпохі феадалізму, этнасацыяльныя працэсы ў Беларусі. Адзін з аўтараў кніг «Праблемы сучаснай антралалогіі» (1983), «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя» (1985), «Спадчына Скарыны» (1989), «Скарына і яго эпоха» (1990), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадскі побыт і духоўная культура гарадскога насельніцтва Беларусі» (1990) і іншыя.

Узнагароды

правіць

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2008, за ўдзел у напісанні 10-томнага выдання «Беларусы»)[3].

Бібліяграфія

правіць
  • Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. Минск, 2014.
Удзел у калектыўных працах
  • Нарысы гісторыі культуры Беларусі: у 4 т. Т. 1: Культура сацыяльнай эліты XIV — пачатку XX ст. Мінск, 2013.
  • Кто живет в Беларуси. Минск, 2012.
  • Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем. Минск, 2010.
  • Беларусы: сучасныя этнакультурныя працэсы. Мінск, 2009.
  • Этналогія Беларусі: традыцыйная культура насельніцтва ў гістарычнай перспектыве: вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, 2009.
  • Беларусы: у 11 т. Т. 10: Славянскія этнакультурныя традыцыі. Мінск, 2007.
  • Беларусы: Вытокі і этнічнае развіццё. Т. 4. Мінск, 2001.
  • Этноконфессиональные процессы в Беларуси и формирование патриотизма. Минск, 2004.
  • Handbuch der Geschichte Weißrusslands. Göttingen, 2001.
  • Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. Мінск, 2000.
  • Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. Т 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997.
  • Белорусы. Москва, 1998.
  • Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі. Мінск, 1993.
  • Белорусско-польские культурные связи. Минск, 1991.
  • Сям’я і сямейны быт беларусаў. Мінск, 1990.
  • Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі. Мінск, 1990 .
  • Скарына і яго эпоха. Мінск, 1990.
  • Спадчына Скарыны. Мінск, 1989 .
  • Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1989.
  • Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мінск, 1985.
  • Праблемы сучаснай антрапалогіі. Мінск, 1983.
  • Праблемы этнагенезу беларусаў у працах славянскіх вучоных. Мінск, 1982.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць