Мікола Татур (Мікалай Ігнатавіч Татур; 3 сакавіка 1919, урочышча Застар’е, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць — 2001) — беларускі перакладчык, паэт, крытык.

Мікалай Ігнатавіч Татур
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 сакавіка 1919(1919-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 2001
Грамадзянства
Бацька Ігнацій Мікалаевіч Татур
Маці Зося Адамаўна Татур
Жонка Нінель Міхайлаўна Татур
Дзеці Уладзімір Мікалаевіч Татур, Наталья Мікалаеўна Татур
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, крытык
Мова твораў беларуская
Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў шляхецкай[1] сям’і. З 1931 г. выхоўваўся ў Бабруйскім дзіцячым доме. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага настаўніцкага інстытута (1937), да 1941 г. настаўнічаў у гарадах Сянно Віцебскай вобласці і Друскеніках (цяпер Літва). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Быў цяжка паранены і доўга лячыўся ў шпіталях. З 1944 г. — рэдактар, загадчык рэдакцыі Дзяржаўнага выдавецтва БССР, выдавецтва «Полымя». У 19661970 гг. — дырэктар Беларускага аддзялення Літаратурнага фонду СССР, у 19701979 гг. — дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.

Творчасць правіць

Літаратурную працу пачаў у 1948 г. Пераклаў з рускай мовы «Кладоўка сонца» М. Прышвіна (1948), «Школа» А. Гайдара (1948), «Стажары» А. Мусатава (1950), «Паўночная Аўрора» М. НікіцінаВ. Зубам, 1953), «Журбіны» У. Кочатава (1955), «Далёка ад Масквы» В. АжаеваУ. Шахаўцом, 1951), «Запіскі майго калегі» Р. Рэлеса (1960), з польскай — «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай (часопіс «Полымя», 1958), «Грамадзяне» К. БрандысаЯ. Міско, 1958), Я. Івашкевіча, Я. Гушчы і інш.; з украінскай — апавяданні А. Вішні, п’есу В. Шчогалева «Бярозка» (1958). У яго перакладзе выйшлі раманы «Дзень нараджэння» А. ВенцлавыС. Дзяргаем, 1961), «Трэція пеўні» А. Лупан (1971), «Чародка белых варон» Э. Бээкман (1973), «Зялёная зорка» У. Умарбекава (1976), «Скалакі» А. ІрасекаЯ. Васілёнкам, 1974), пастаўлены п’есы «Гросмайстарскі бал» І. Штэмлера, «Дзівак» Н. Хікмета, «Вясёлы тракт» Б. Васільева, «Варшаўская мелодыя» Л. Зорына, «Пэпі — Доўгая Панчоха» (інсцэніроўка па аповесці Астрыд Ліндгрэн), «Восем лялек і адзін мядзведзік» І. Юргялевіч і інш.

Сям’я правіць

  • Жонка — Нінэль Міхайлаўна Цімафеева (нар. 12 жніўня 1926), настаўніца англійскай мовы
  • Дачка — Наталля Мікалаеўна Татур (29 мая 1949 — 28 красавіка 2023), журналістка.
  • Сын — Уладзімір Мікалаевіч Татур (24 лютага 1954 — 1 лютага 2008).

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Зноскі

  1. ТАТУР НИКОЛАЙ ИГНАТЬЕВИЧ (руск.). Род фамилии Татур. Праверана 17.04.2016.

Літаратура правіць