Уладзіміраўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР

Уладзі́міраўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Дулебня.

Уладзіміраўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Клічаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Дулебня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Уладзіміраўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. 14 жніўня 1937 года да сельсавета далучана частка скасаванага Наталаўскага нацыянальнага польскага сельсавета. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дулебня. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзмітраўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.