Бёрдаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР
Бё́рдаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Бёрда.
Бёрдаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Клічаўскі раён |
Уключаў | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бёрда |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Дата скасавання | 21 кастрычніка 1960 |
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ваевіцкага і Убалацкага сельсаветаў[1]. 21 кастрычніка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ганчанскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Баркі, Убалацце і Хрэлеў) і Клічаўскага пассавета (11 населеных пунктаў: вёскі Астапаўка, Ваевічы, Восаў, Кавяза, Лаззё, Міжрэчча, Новае Бёрда, Палосы, Перасопня, Рубеж і Старое Бёрда)[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.