Мікалай Паўлавіч Кніга
Мікалай Паўлавіч Кніга (10 (23) лютага 1902, Коўбча, Клічаўскі раён — 20 снежня 1972) — беларускі вучоны ў галіне оталарынгалогіі, доктар медыцынскіх навук (1955), прафесар (1958).
Мікалай Паўлавіч Кніга | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) лютага 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 снежня 1972 (70 гадоў) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | оталарынголаг, урач, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, галоўны ўрач |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1955) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння ў 1929 годзе медыцынскага факультэта БДУ займаўся практычнай і навуковай дзейнасцю ў лячэбных установах Беларусі. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у арганізацыі партызанскай барацьбы на Клічаўшчыне, быў начальнікам санітарнай службы атрада. З сакавіка 1944 года ўзначальваў санітарны аддзел ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкаме партыі.
З 1944 года — у Мінскім медыцынскім інстытуце, загадчык кафедры оталарынгалогіі (1952), галоўны оталарынголаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі (1958). З 1962 года ўзначальваў навуковае таварыства оталарынголагаў Беларусі.
Асноўныя працы па праблемах склеромнай інфекцыі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, медалямі. Памёр у 1972 г.
Зноскі
Літаратура
правіць- Кніга Мікалай Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 359. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.