Аляксандр Васілевіч Акуліч

Аляксандр Васілевіч Акуліч (24 кастрычніка 1957, в. Пярэкаль, Клічаўскі раён) — беларускі вынаходнік. Доктар тэхнічных навук, прафесар.

Аляксандр Васілевіч Акуліч
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1957(1957-10-24)[1] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вынаходнік, навуковец
Навуковая сфера харчовая прамысловасць[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 24 кастрычніка 1957 года ў в. Пярэкаль Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў.

Скончыў 8 класаў Пярэкальскай сярэдняй школы. У 1976 годзе скончыў з адзнакай Маладзечанскі політэхнічны тэхнікум і ўладкаваўся працаваў слесарам-рамонтнікам хлебазавода № 5 г. Мінска[2].

У 1981 годзе скончыў з адзнакай Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцей».

У 1983—1986 гадах вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага тэкстыльнага інстытута імя А. М. Касыгіна.

У 1987 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1987 годзе працаваў асістэнтам кафедры машыны і апараты харчовых вытворчасцей, у 1987—1988 гадах — асістэнтам, у 1988—1996 гадах — дацэнтам, загадчыкам кафедрай цеплахладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута. У 1990 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта.

У 1996—1999 гадах вучыўся ў дактарантуры Маскоўскай дзяржаўнай тэкстыльнай акадэміі імя А. М. Касыгіна. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

З 1999−2001 гадах — прафесар кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута. У 2003 годзе атрымаў вучонае званне прафесара. У 2003—2006 гадах — загадчык кафедры цеплахладатэхнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

З 2006 года па цяперашні час — прарэктар па навуковай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (2001), член прэзідыума Магілёўскага савета БГІВ Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута. Член двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый.

Навуковая дзейнасць правіць

Апублікаваў у вобласці тэорыі і тэхнікі закручаных патокаў і стварэння на іх аснове новых класаў высокаэфектыўных апаратаў з кіруючай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў. Аўтар больш за 220 навуковых і вучэбна-метадычных работ, 55 вынаходак і патэнтаў.

Актыўна займаецца укараненнем сваіх распрацовак у прамысловасць. Ім укаранёна больш 40 віхравых сушыльных і пылаўлаўліваючых апаратаў розных канструкцый і тыпапамераў у розных галінах прамысловасці. Укаранёныя Акулічам А. В. распрацоўкі даюць значны эканамічны і экалагічны эфект для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны Граматай «Ганаровы член Маскоўскай тэкстыльнай акадэміі».

Публікацыі правіць

  • Акулич А. В. Исследование статики и кинетики процесса сушки: Лаборат. работа по курсу «Процессы и аппараты пищевых пр-в»: Метод. указания для студентов технол. и мех. специальностей/Могилёв. технол. ин-т. Каф. теплохладотехники/Сост. Шуляк В. А., Акулич А. В., Фёдоров Г. С. Могилёв, 2000. 14 с.
  • Акулич А. В. Каркасный дом — это дом для каждого из нас//Бел. строит. рынок. 2001. № 5.-С. 9; Энергоэффективность. 2001. № 1. С. 24.
  • Акулич А. В. Сушка дисперсных материалов в многофункциональных вихревых аппаратах: Сб. науч. трудов III Минского междунар. форума. Тепломассообмен ММФ-96.-Мн., 1996. Т. 8.-С. 154—157.
  • Акулич А. В., Сажин Б. С. Тепло- и массообмен в аппаратах с активными гидродинамическими режимами: Сб. науч. трудов II Минского междунар. форума по тепло и массообмену. Мн., 1992. Т. 8. С. 247—249.

Узнагароды правіць

  • Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2001),
  • персанальныя надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь (2001, 2008),
  • ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006, 2017),
  • ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама (2007, 2013),
  • ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2008),
  • ганаровая грамата ВАК Рэспублікі Беларусь (2008),
  • ганаровая грамата Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (2009),
  • ганаровая грамата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014),
  • міжнародная прэмія імя акадэміка А. У. Лыкава (2016),
  • нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2017),
  • медаль «За працоўныя заслугі» (2018),
  • спецыяльная прэмія Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Навука»,
  • ганаровая грамата канцэрна «Белдзяржхарчпрам».

Зноскі