Астравы Дулебы (заказнік)
Астравы́ Дуле́бы — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Бялыніцкім і Клічаўскім раёнах Магілёўскай вобласці. Заснаваны ў 1998 годзе для аховы каштоўных прыродных комплексаў, што ўключаюць балотны і лясны масівы, якія выконваюць водаакумуляцыйную ролю для вытокаў каскада рэк. Плошча заказніка складае 26 600 га.
![]() | |
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Бялыніцкі і Клічаўскі раёны, Магілёўская вобласць |
---|---|
Плошча | 26 600 га |
Дата заснавання | 1998 |
Рэльеф — плоская, флювіягляцыяльная раўніна. Глебы дзярнова-падзолістыя (75 %), тарфяністыя і тарфяна-балотныя (25 %). Вярховыя і пераходныя балоты (Дулебскае і Вялікае) займаюць 11 % плошчы, пусткі — 11 %, лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя і інш.) — 76 %.
У флоры 705 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, з іх 12 у Чырвонай кнізе: цыбуля мядзведжая, купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, пальчатакарэннік майскі, шпажнік чарапіцавы, касач сібірскі і інш. У фаўне 170 відаў наземных пазваночных, у т.л. 38 — млекакормячых, 118 — птушак, 8 — амфібій, б — рэптылій, з іх 22 віды ў Чырвонай кнізе: барсук, рысь, мядзведзь буры, змеяед, пугач, курапатка белая, журавель шэры, сыч касманогі, рапуха чаротная і інш.
Літаратура Правіць
- Астравы Дулебы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі Правіць
- Затерянный рай среди лесов и болот (руск.)(Праверана 16 чэрвеня 2023) // СБ. Беларусь сегодня