Пылкагалоўнік чырвоны

Пылкагалоўнік чырвоны[3], Прастрэл[4] (Cephalanthera rubra) — від шматгадовых раслін сямейства Архідныя, які сустракаецца ў Еўропе.

Пылкагалоўнік чырвоны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cephalanthera rubra (L.) Rich., 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  210728
EOL  1090751
GRIN  t:404417
IPNI  622405-1
TPL  kew-36673

Арэал правіць

Дадзены від сустракаецца ў наступных еўрапейскіх краінах[5]:

У Расіі вобласць распаўсюджанне падзелена на дзве часткі: адна знаходзіцца ў цэнтры еўрапейскай часткі (Тамбоўская, Бранская, Тульская, Калужская, Смаленская, Ніжагародская вобласці і Мардовія), другая — на Паўночным Каўказе[6]. Таксама сустракаецца на Палессі[7].

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891
 
Кветка

Сцёблы вышынёй 10—60 см, апушаныя ў верхняй частцы з 3—6 ланцэтнымі лісцямі з вострымі кончыкамі на кожным. Суквецці друзлыя, кветкі ад ружова-фіялетавых да чырвоных. Квітнеюць з чэрвеня па ліпень, насенне — дробнае і шматлікае. Карэнішчы круглявыя, часта растуць амаль вертыкальна.

Кветкі валодаюць зручнай для наведвання насякомых пляцоўкай. Палініі размешчаны прама над нектарнікам. Восы часта наведваюць кветкі для падмацавання сіл. Нектар пылкагалоўніка змяшчае сумесь этанолу і наркатычных рэчываў — ап’янёная казурка менш звяртае ўвагі на прыліплы пылок. Часта восы п’янеюць настолькі, што не могуць узляцець.

Асяроддзем пасялення з’яўляюцца асветленыя схілы ў лясах на вапнавых глебах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Па дадзеных сайта GRIN (гл. у шаблоне)
  6. Губанов и др. 2002.
  7. Пыльцеголовник красный в Красной книге Республики Беларусь(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)