Прадстаўнікі трыбы — геафіты. Сярод прадстаўнікоў сустракаюцца сапрафіты (роды гняздоўнік (Neottia) і Limodorum), пазбаўленыя хларафілу і тыя, што жывуць у сімбіёзе з грыбком.
Лісце сядзячае, ланцэтнай альбо яйцападобнай формы. У бесхларафільных відаў лісце ў выглядзе лускавінак, карычневага альбо жаўтлявага колеру.
Кветкі абодваполыя. Афарбоўка кветак можа быць жоўтай, белай, зялёнай, чырвонай, фіялетавай, карычневай.
Зноскі
- ↑ Гл. картку таксона на NCBI
- Пиньятти, Сандро. Flora d'Italia. Volume terzo. — 1982. — С. 736. — ISBN 8850624492.
- Strasburger, Eduard. Trattato di Botanica. Volume secondo. — 2007. — С. 807. — ISBN 8872873444.
- Pridgeon, A.M., Cribb, P.J., Chase, M.A. & Rasmussen, F. Genera Orchidacearum 4 — Epidendroideae (Part 1). — Oxford University Press, 2006. — ISBN 978-0-19-850712-3.