Гайнік
род раслін
(Пасля перасылкі з Epipactis)
Га́йнік[3][4] (Epipactis) — род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Гайнік | |||||||||||||||||
Гайнік шыракалісты (Epipactis helleborine) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Epipactis Zinn | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьШматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1 м, з прамастойным сцяблом і моцным паўзучым або пакарочаным карэнішчам. Лісце чаргаванае, простае, сядзячае, з гладкім краем. Кветкі паніклыя, пераважна ў аднабокіх доўгіх і рыхлых гронках. Колер кветак белы, ружовы, цёмна-чырвоны, зеленаваты і інш. Плод — сухая каробачка.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны.
Распаўсюджанне
правіцьРод налічвае каля 25[4] (70[5]) відаў, пашыраных ва ўмераных абласцях Еўразіі, Афрыцы і Паўночнай Амерыцы.
Некаторыя віды
правіць- Epipactis atrorubens (Hoffm.) Besser — Гайнік цёмна-чырвоны, ці Гайнік іржавы
- Epipactis africana Rendle — Гайнік афрыканскі
- Epipactis helleborine (L.) Crantz — Гайнік чамярыцападобны, ці Гайнік шыракалісты, ці Гайнік лясныtypus
- Epipactis palustris (L.) Crantz — Гайнік балотны
- Epipactis thunbergii A.Gray — Гайнік Тунберга
- Epipactis royleana Lindl. — Гайнік Ройля
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
- ↑ Epipactis // The Plant List (англ.)
Літаратура
правіць- Гайнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 440.
Спасылкі
правіць- Дремлик — род Epipactis: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Epipactis // The Plant List (англ.)
- Epipactis Zinn // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)