Пылкагалоўнік

(Пасля перасылкі з Cephalanthera)

Пылкагало́ўнік[3] (Cephalanthera) — род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Пылкагалоўнік

Пылкагалоўнік буйнакветкавы (Cephalanthera longifolia)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cephalanthera Rich., 1817


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  43516
NCBI  78718
EOL  17841
GRIN  g:2260
IPNI  28980-1

Батанічнае апісанне правіць

 
Пылкагалоўнік чырвоны (Cephalanthera rubra). Батанічная ілюстрацыя з кнігі А. Маскле «Atlas des plantes de France», 1891

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце падоўжанае, завостранае. Суквецце — рыхлы колас. Кветкі званочкавыя з дробнымі прыкветкамі. Плод — каробачка.

Арэал правіць

14 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі 2 віды пылкагалоўніка: пылкагалоўнік даўгалісты (Cephalanthera longifolia) і пылкагалоўнік чырвоны (Cephalanthera rubra), занесеныя ў Чырвоную кнігу. Трапляюцца ў лясах, хмызняках.

Значэнне правіць

Дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць