Мікалай Юліянавіч Баранаў

Мікалай Юліянавіч Баранаў (6 снежня 1915, в. Пясочнае, Капыльскі раён — 3 красавіка 1996[1]) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Мікалай Юліянавіч Баранаў
Дата нараджэння 6 снежня 1915(1915-12-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1996(1996-04-03) (80 гадоў)
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў партызаны
Бітвы/войны
Узнагароды і званні

Біяграфія

правіць

Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1976). Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП (б) Б (1948). У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Вязьмы. У партызанах з мая 1942 года, з кастрычніка 1942 года камандзір атрада, у лістападзе 1943 — ліпені 1944 — 200-й імя К. К. Ракасоўскага партызанскай брыгадзе, адначасова член Дзяржынскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1964—1976 гадах 1-ы намеснік міністра харчовай прамысловасці БССР[2].

Зноскі

  1. Баранаў Мікалай Юльянавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  2. а б Баранов Николай Юлианович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 40. — 737 с.