Цімкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Ці́мкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Цімкавічы.

Цімкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Капыльскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Цімкавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
27 верасня 1938
Дата скасавання 24 верасня 1926
Насельніцтва (2019) 3 071
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Цімкавічы. 24 верасня 1926 года скасаваны, замест яго ўтвораны Прускі сельсавет.

27 верасня 1938 года мястэчка Цімкавічы аднесена да паселішчаў сельскага тыпу, Цімкавіцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прускага сельсавета[1]. 23 сакавіка 1987 года ў склад Вялікараёўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Багушы, Вялікія Прусы, Малыя Прусы і Сцяпуры)[2]. У 1987 годзе скасавана вёска Булатнікі[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Браткаўскага (9 населеных пунктаў: аграгарадок Браткава, вёскі Вясёлае, Дзягцяныя, Заракаўцы, Комсічы, Навасёлкі, пасёлкі Арэхаўка, Каралінка і Славінка) і Вялікараёўскага (15 населеных пунктаў: вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сцяпуры і пасёлкі Калоўка, Раёк) сельсаветаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1749 чалавек[5], з іх 96,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 3071 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 лютага, 23 сакавіка і 29 чэрвеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.