Яўген Іосіфавіч Бугаёў
Яўге́н Іо́сіфавіч Бугаё́ў (11 снежня 1912, в. Красова, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 1997, Масква) — беларускі гісторык, публіцыст. Доктар гістарычных навук (1971).
Яўген Іосіфавіч Бугаёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Іванавіч Казлоў | ||||||
Пераемнік | Іосіф Аляксандравіч Бельскі | ||||||
Нараджэнне |
11 снежня 1912 в. Красова, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці |
||||||
Смерць |
1997 Масква |
||||||
Партыя | ВКП(б)-КПСС з 1939 года | ||||||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||||||
Дзейнасць | журналіст | ||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры імя М. Г. Чарнышэўскага ў 1940 года.
З 1942 года ў апараце ЦК ВКП(б). З 1944 года сакратар Гомельскага абкама, 1-ы сакратар Мінскага абкама і гаркама КП(б)Б, сакратар Омскага абкама ВКП(б). З 1954 года ў часопісе «Партийная жизнь», «Проблемы мира и социализма», галоўны рэдактар «Вопросы истории КПСС» у 1960-61 гадах, «Партийная жизнь» у 1961-66 гадах, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Коммунист» у 1966—1986 гадах. Адначасова з 1943 года выкладаў у ВНУ. У 1972—87 гадах прафесар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—51 гадах, яго старшыня ў 1948—50 гадах. Аўтар прац па гісторыі КПСС і КПБ. Упершыню ўвёў у гістарычную навуку невядомыя раней дакументы з архіва ЦК КПСС пра ўтварэнне БССР і КПБ.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.