Валянцін Фёдаравіч Языковіч
Валянці́н Фёдаравіч Языко́віч — беларускі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Валянцін Фёдаравіч Языковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Віктар Гвоздзеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
Нараджэнне | 1926 | ||||||
Смерць | 16 ліпеня 1984 | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС (з 1949) | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1926 годзе. Член КПСС з 1949 года.
З 1950 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы. У 1950—1970 гг. — майстар, начальнік аддзялення, намеснік начальніка цэха Мінскага падшыпнікавага завода, намеснік загадчыка Прамыслова-транспартнага аддзела Мінскага гарадскога камітэта КП Беларусі, 2-гі сакратар Савецкага раённага камітэта КП Беларусі, 1-ы сакратар Кастрычніцкага раённага камітэта КП Беларусі, 2-гі сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі, 1-ы сакратар Гродзенскага прамысловага абласнога камітэта КП Беларусі, 1-ы сакратар Гомельскага абласнога камітэта КП Беларусі.
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання.
Пахаваны на Усходніх могілках.