Васіль Філімонавіч Шавура
Васі́ль Філімо́навіч Шаву́ра (6 лістапада 1912, Гарадчэвічы, Лепельскі раён — 13 красавіка 2007, Масква)[1]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар Мінскага абкама КПСС (1956—60), загадчык Аддзела культуры ЦК КПСС (1965—1986).
Васіль Філімонавіч Шавура | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Цімафей Сазонавіч Гарбуноў | ||||||
Пераемнік | Яўген Іванавіч Скурко | ||||||
Нараджэнне |
6 лістапада 1912 |
||||||
Смерць |
13 красавіка 2007 (94 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | КПСС з 1940 года | ||||||
Адукацыя | Магілёўскі педагагічны інстытут (1936) | ||||||
Узнагароды |
Член КПСС з 1940 г., кандыдат у члены ЦК КПСС у 1966—1986 гг. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5—11 скліканняў (1958—87).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 6 лістапада 1912 года ў в. Гарадчэвічы (цяпер — Лепельскі раён Віцебскай вобласці).
У 1936 годзе скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (завочна).
З 1930 г. працаваў настаўнікам, загадчыкам вучэбнай часткай, дырэктарам сярэдняй школы ў Віцебскай вобласці.
У 1942 годзе скончыў ВПШ пры ЦК УКП(б). У 1942—1947 гг. — у апараце ЦК УКП(б).
У 1947—1948 гг. — у апараце ЦК КП(б) Беларусі — загадчык Аддзелам прапаганды Упраўлення прапаганды і агітацыі,
У 1948—1956 гг. — сакратар Мінскага абкама КП Беларусі,
У 1956—1960 гг. — першы сакратар Мінскага абкама КП Беларусі,
У 1960—1965 гг. — сакратар ЦК КП Беларусі, адначасова — Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1963—1965 гг.).
У 1965—1986 гг. — загадчык Аддзела культуры ЦК КПСС.
З 1986 года на пенсіі.
Памёр 13 красавіка 2007 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках (нав. 5)[1].
Цікавыя факты
правіцьВ. Ф. Шавура вядомы сваёй тайнай барацьбой з А. М. Якаўлевым у бытнасць таго в. а. загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПСС (1969—1973). У гэтай барацьбе выйшаў пераможцам (пры падтрымцы пісьменнікаў і навукоўцаў), Якаўлеў быў зняты з пасады. Пасля вяртання Якаўлева на працу ў апарат ЦК КПСС (1986) Шавура быў адпраўлены на пенсію.