Траякураўскія могілкі

Могілкі ў Маскве, філіял Новадзявочых могілак.
(Пасля перасылкі з Траекураўскія могілкі)

Траякураўскія могілкі (руск.: Троекуровское кладбище) — адкрытыя для наведвання могілкі ў Маскве, філіял Новадзявочых могілак. Размешчаны на захадзе Масквы ў былым сяле Траякурава па адрасе Рабінавая вуліца, 24. Займаюць плошчу 21 га. Ад сяла і сядзібы захаваўся комплекс сажалак і мураваная царква Мікалая Цудатворцы[1].

Могілкі
Траякураўскія могілкі
руск.: Троекуровское кладбище
Траякураўскія могілкі з капліцай, 2010
Траякураўскія могілкі з капліцай, 2010
55°42′00,74″ пн. ш. 37°24′32,22″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад
Дата заснавання 1962
Статус Ахоўваюцца дзяржавай
Стан здавальняючы
Сайт ritual.mos.ru/per… (руск.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этымалогія

правіць

Могілкі атрымалі назву ад сяла, на месцы якога размешчана. Сяло ў сваю чаргу носіць імя князёў Траякуравых, якія валодалі гэтай зямлёй у XVII—XVIII стагоддзях[2].

Гісторыя

правіць
 
Капліца на могілках, 2010

Упершыню сяло Харашова — першая назва мясцовасці — згаданае ў завяшчанні Івана Грознага ў 1572 годзе[3]. Вядома, што мясцовасцю таксама валодалі Дзмітрый Данскі і Барыс Гадуноў[4].

Назва сяла Траякурава паходзіць ад прозвішча баяраў. Першы ўладальнік сяла з гэтага роду Іван Фёдаравіч — быў у шлюбе з Ірынай Раманавай, сястрой патрыярха Філарэта[5]. Верагодна, некаторы час сяло называлі Харашова-Траякурава[6]. У 1674 годзе сяло Харашова перайшло Івану Барысавічу[7]. У 1699 годзе ён пачаў будаваць царкву Святога Мікалая Цудатворцы з прыдзельным храмам[8]. У 1706 яго ўдава Анастасія Васілеўна давяла да канца апрацоўчай работы[9].

У Траякуравых сяло знаходзілася да сярэдзіны XVIII стагоддзя[10], потым яно перайшло ва ўласнасць сям’і Салтыковых[11]. Салтыковы да 1745 годзе ўзвялі ў Траякураве званіцу, разбілі парк, выкапалі сажалкі і пабудавалі каменны арачны мост[11]. Пасля іх зямлёй валодалі Пацёмкіны-Таўрычаскія[12].

Пасля рэвалюцыі ў Траякураве стварылі калгас[13]. У сярэдзіне 1950-х на тэрыторыі былога сяла пачалося будаўніцтва жылых дамоў, а ў 1960 сяло ўвайшло ў склад Масквы — цяпер гэта раён Харашова-Мнёўнікі[4].

Стварэнне могілак

правіць

Траякураўскія могілкі былі створаны ў другой палове XX стагоддзя і лічылася прэстыжнымі: паэт Сямён Ліпкін адзначаў, што «яны былі задуманы як філіял Новадзявочых»[14]. Могілкі ствараліся ў першую чаргу для выдатных дзяржаўны і палітычных дзеячаў[15][16].

Пры стварэнні могілак на тэрыторыі сядзібы ў 1962 у іх склад увайшоў гай, але ў 1966 яго вылучылі пад выкарыстанне ў рэкрэацыйных мэтах, такім чынам тэрыторыя могілак скарацілася з 34 да 14 га (у наш час плошча складае каля 21 га). У 1970-я гады разабралі панскі дом, ад сядзібных будоў на гэты момант захавалася толькі царква Мікалая Цудатворцы[1].

У 2011 годзе ахоўная тэрыторыя сядзібы «Траякурава», куды ўваходзіць таксама Кунцаўскія і Рублёўскія могілкі, была скарочана ў два разы. Паводле папярэдніх падлікаў, на прырэзанай тэрыторыі можна размясціць каля пяці тысяч магіл[1][16].

У гэтым жа годзе на пасяджэнні Аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенню святкавання 70-х угодак бітвы пад Масквой было прапанавана ўстанавіць на могілках памятны абеліск[17].

Паводле звестак «Камсамольскай праўды», у 2013 годзе цэннік на ўчастак на Траякураўскіх могілках пачынаўся ад 2 млн рублёў[18]. The Village адзначае, што ў 2015 на гэтых могілках самы высокі стартавы кошт за месца сярод могілак Масквы[19]. Глава ДБУ «Рытуал» у інтэрв’ю «РІА Навіны» ад 2017 года гаварыў, што кошт аднаго ўчастку можа складаць некалькі мільёнаў рублёў[20], таксама ў будынках на могілках можна размясціць каля 120 чалавек для памінальнай вячэры[21].

У 2016 буйныя маскоўскія могілкі былі абсталяваны станцыямі бесправоднага інтэрнэту, які будзе даступны бясплатна «ў тых некропалях, наведванне якіх носіць культурна-асветніцкі характар». На Траякураўскіх могілках такім месцам з’яўляецца «зона эмацыйнай разгрузкі» — каля ўваходу і на цэнтральнай алеі[22]. У гэтым жа годзе кампанія «Рытуал» абнавіла навігацыю на могілкі[23], а ў 2017-м адкрыла конкурс на стварэнне дызайну для гандлёвых пунктаў[24]. У 2017 годзе Траякурава павінна ўвайсці ў праграму рэнавацыі 20-ці найбуйнейшых маскоўскіх могілах, мэрыя сталіцы аб’яўляла пра намер адрамантаваць дарожнае пакрыццё[25].

Адміністрацыя могілак праводзіць экскурсіі па магілах знакамітых людзей[26]. «Мослента» адзначае, што на некаторых могілках, у тым ліку Траякураўскіх, пасля расшырэння могуць з’явіцца ўчасткі пад сямейныя пахаванні[27].

Магілы вядомых людзей

правіць

На Траякураўскіх могілках пахаваны дзеячы расійскай культуры: скрыпач Дзмітрый Коган[28], акцёры Вера Глаголева[29][30], Уладзімір Талаконнікаў[31], Уладзіслаў Галкін[32] і Наталля Крачкоўская[33], спявачка Тамара Міянсарава[34], касманаўт Георгій Грэчка[35] (пахаваны на Алеі касманаўтаў, створанай у 2010 годзе), палітыкі Барыс Нямцоў[36] и Генадзь Селязнёў[37], дыпламат Віталь Чуркін[38], а таксама журналісты расійскіх СМІ, якія патрапілі пад абстрэл пад Луганскам[39], загінулы падчас страляніны ў школе № 263 г. Масквы паліцэйскі Сяргей Бушуеў[40] і шматлікія іншыя. На Траякураўскіх могілках знаходзіцца магіла Сон Хэ Рым — маці Кім Чэн Нама, зводнага брата паўночнакарэйскага лідара[41].

Крыніцы

правіць
  1. а б в Александр Трифонов, Юлия Саберова. Старинный московский парк превратят в кладбище. Известия (26 ліпеня 2011). Праверана 7 кастрычніка 2017.
  2. Масква: Энцыклапедыя 1997, с. 823.
  3. Масква за Садовым кольцам 2007, с. 546-549.
  4. а б Масква: Энцыклапедыя 1997, с. 873.
  5. Баярскія двары 2008, с. 217.
  6. Масква за Садовым кольцам 2007, с. 511-512.
  7. Баярскія двары 2008, с. 221.
  8. Масква за Садовым кольцам 2007, с. 512.
  9. Баярскія двары 2008, с. 232.
  10. Баярскія двары 2008, с. 219.
  11. а б Баярскія двары 2008, с. 234.
  12. Масква за Садовым кольцам 2007, с. 512-513.
  13. Масква: Энцыклапедыя 1997, с. 609.
  14. Давид Фельдман, Юрий Бит-Юнан. Василий Гроссман. Литературная биография в историко-политическом контексте. — М: Неолит, 2016. — 248 с. — ISBN 978-5-9906768-4-8.
  15. Троекуровское кладбище. Кладбища Москвы и Петербурга. Праверана 22 кастрычніка 2017.
  16. а б История Троекуровского кладбища в Москве(недаступная спасылка). Достопримечательности Москвы. Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 22 кастрычніка 2017.
  17. С.Собянин провел заседание Оргкомитета по подготовке и проведению празднования 70-й годовщины битвы под Москвой(недаступная спасылка). Официальный сайт мэра Москвы (12 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 22 кастрычніка 2017.
  18. Москвичи такой бизнес в гробу видели. КП (27 лістапада 2013). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  19. Анастасия Андреева. Открылась горячая линия для покупателей мест под семейные склепы. The Village (7 кастрычніка 2015). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  20. Глава ГБУ "Ритуал": цель похоронного агента – раскачать клиента на деньги. РИА Новости (10 лютага 2017). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  21. Аня Чесова. Сколько стоит похоронить человека в Москве. The Village (13 ліпеня 2016). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  22. Елена Михайловина. На московских кладбищах появится Wi-Fi. The Village (10 снежня 2015). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  23. Михаил Константинов. На московских кладбищах обновили систему навигации. The Village (16 чэрвеня 2016). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  24. ГБУ «Ритуал» найдет дизайнера торговых точек на кладбищах Москвы. Мослента (7 лютага 2017). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  25. Пешеходные дорожки отремонтируют на кладбищах Москвы. РИА Недвижимость (23 жніўня 2017). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  26. «Ритуал» поможет организовать творческие встречи на могилах поэтов. Мослента (12 снежня 2016). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  27. На расширяющихся кладбищах появятся первые семейные некрополи. Мослента (25 верасня 2017). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  28. В Москве простились со скрипачом Дмитрием Коганом. РИА Новости (2 верасня 2017). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  29. Валерий Мельников. Веру Глаголеву похоронили на Троекуровском кладбище. РИА Новости (19 жніўня 2017). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  30. Последний фильм Глаголевой будет завершен в 2018 году. АиФ (24 жніўня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2017.
  31. В Москве состоялась церемония прощания с Владимиром Толоконниковым. АиФ (20 ліпеня 2017). Праверана 27 верасня 2017.
  32. Народный любимец и дебошир. Главные эпизоды из жизни Владислава Галкина. АиФ (25 снежня 2016). Праверана 11 красавіка 2017.
  33. В Москве прошло прощание с актрисой Натальей Крачковской. АиФ (5 сакавіка 2016). Праверана 11 красавіка 2017.
  34. Тамара Миансарова похоронена на Троекуровском кладбище в Москве. АиФ (17 ліпеня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2017.
  35. В Москве похоронили космонавта Георгия Гречко. АиФ (9 чэрвеня 2017). Праверана 11 красавіка 2017.
  36. Немцова похоронили на Троекуровском кладбище Москвы. BBC (3 сакавіка 2015). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  37. На Троекуровском кладбище в Москве открыли памятник Геннадию Селезневу. АиФ (19 ліпеня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2017.(недаступная спасылка)
  38. Захарова сообщила, что данные по смерти Чуркина переданы его семье. АиФ (9 чэрвеня 2017). Праверана 17 кастрычніка 2017.
  39. ЧП с журналистами российских СМИ на Украине в 2014-2017 годах. РИА Новости (30 жніўня 2017). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  40. В Москве началась церемония прощания с погибшим в школе полицейским. Москва 24 (6 лютага 2014). Праверана 22 кастрычніка 2017.
  41. В Москве Ким Чен Нам несколько раз навещал могилу матери. РИА Новости (20 лютага 2017). Праверана 22 кастрычніка 2017.

Літаратура

правіць
  1. Коллектив авторов. Москва: Энциклопедия. — М.: "Большая Российская энциклопедия", 1997. — 976 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-277-3.
  2. Романюк С. К. Москва за Садовым кольцом. — М.: АСТ, Астрель, 2007. — 896 с. — ISBN 978-5-17-073434-4.
  3. Молева Н. М. Боярские дворы. — М.: АСТ: Олимп, 2008. — 413 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-048085-2; 978-5-7390-2140-3.

Спасылкі

правіць