Барыс Яфімавіч Нямцоў

Бары́с Яфі́мавіч Нямцо́ў (руск.: Борис Ефимович Немцов; 9 кастрычніка 1959, Сочы, цяпер Краснадарскі край, Расія — 27 лютага 2015, Масква, Расія) — расійскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Яраслаўскай абласной думы шостага склікання, адзін са стваральнікаў і лідараў АДР «Салідарнасць», сустаршыня палітычнай партыі «РПР-ПАРНАС», член Каардынацыйнага савета расійскай апазіцыі.

Барыс Яфімавіч Нямцоў
Барыс Нямцоў на маскоўскай канферэнцыі руху «Салідарнасць». Лістапад 2008 года
Барыс Нямцоў на маскоўскай канферэнцыі руху «Салідарнасць». Лістапад 2008 года
Сцяг Сустаршыня «Рэспубліканскай партыі Расіі — Партыі народнай свабоды»
16 чэрвеня 2012 — 27 лютага 2015
Сустаршыня Партыі народнай свабоды «За Расію без самаўпраўнасці і карупцыі»
2010 — 16 чэрвеня 2012
Член Бюро федэральнай палітрады руху «Салідарнасць»
13 снежня 2008 — 27 лютага 2015
1-ы старшыня федэральнай палітрады партыі СПС
27 мая 2001 — 25 студзеня 2004
Пераемнік Мікіта Юр'евіч Белых
Сцяг Намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
28 красавіка — 28 жніўня 1998
Кіраўнік урада Сяргей Уладзіленавіч Кірыенка
Сцяг Першы намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі
17 сакавіка 1997 — 28 красавіка 1998
Кіраўнік урада Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Сцяг5-ы Міністр паліва і энергетыкі Расіі
24 красавіка — 20 лістапада 1997
Кіраўнік урада Віктар Сцяпанавіч Чарнамырдзін
Папярэднік Пётр Іванавіч Радзівонаў
Пераемнік Сяргей Уладзіленавіч Кірыенка
Сцяг1-ы Губернатар Ніжагародскай вобласці
28 лістапада 1991 — 1997
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Іван Пятровіч Скляраў
Нараджэнне 9 кастрычніка 1959(1959-10-09)
Сочы, Краснадарскі край, РСФСР, СССР
Смерць 27 лютага 2015(2015-02-27) (55 гадоў)
Масква
Месца пахавання
Бацька Яфім Давыдавіч Нямцоў (19281988)
Маці Дзіна Якаўлеўна Эйдман (нар. 26 сакавіка 1928)
Жонка Раіса Ахметаўна Нямцова
Дзеці Жанна, Антон, Дзіна, Соф'я
Веравызнанне Праваслаўе[1]
Партыя Партыя народнай свабоды, Рух «Салідарнасць»
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Дзейнасць палітыка[4]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Медаль За ўмацаванне баявой садружнасці (Мінабароны)
Медаль За ўмацаванне баявой садружнасці (Мінабароны)
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн Князя Яраслава Мудрага V ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені
Сайт Афіцыйны сайт Барыса Нямцова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раней быў вядомы як першы губернатар Ніжагародскай вобласці (19911997)[5]. Затым Нямцоў перайшоў на працу ва Урад Расіі ў якасці міністра паліва і энергетыкі (1997) і першага намесніка старшыні ўрада (19971998). У 19971998 гадах таксама ўваходзіў у Савет бяспекі Расійскай Федэрацыі.

У 1998 годзе стварыў ліберальны рух «Расія маладая», які затым выступіў адным з заснавальнікаў кааліцыі «Правая справа» (19982000) і партыі «Саюз правых сіл». Барыс Нямцоў некалькі разоў абіраўся ў расійскі парламент, у 1990 годзе ён быў абраны народным дэпутатам РСФСР, у 1993 годзе абраны ў Савет Федэрацыі ФС РФ, у 19951997 гг. з’яўляўся членам Савета Федэрацыі па пасадзе губернатара. У 1999—2003 гадах — дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага Сходу РФ, дзе займаў пасады намесніка старшыні Дзярждумы і кіраўніка фракцыі СПС. Пасля 2003 года працаваў у бізнесе і быў пазаштатным саветнікам Прэзідэнта Украіны.

Пасля расколу ў «Саюзе правых сіл» (калі аднапартыйцы прынялі рашэнне аб’яднацца ў «Правую справу») у 2008 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння апазіцыйнага дэмакратычнага руху «Салідарнасць». З 2008 года — член Бюро Федэральнага палітычнага савета руху «Салідарнасць». У 2009 годзе пры падтрымцы «Салідарнасці» высоўваўся на пост мера Сочы і на выбарах заняў другое месца пасля кандыдата ад партыі ўлады. У 2010 годзе рух увайшоў у кааліцыю «За Расію без самаўпраўнасці і карупцыі». З 2012 года — сустаршыня палітычнай партыі «Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды» (РПР-ПАРНАС).

На рэгіянальных выбарах 8 верасня 2013 года абраны дэпутатам Яраслаўскай абласной думы на чале спісу партыі «РПР-Парнас»[6].

Вядомы выданнем шэрагу дакладаў пра карупцыю, і дакладаў, якія крытыкуюць У. Пуціна («Пуцін. Вынікі. 10 гадоў», «Пуцін. Карупцыя»)[7], а таксама як адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў «Маршаў нязгодных» (2007), «Стратэгіі-31» і пратэстных мітынгаў «За сумленныя выбары» (20112013) і шэсцяў супраць баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны (2014—2015).

З’яўляўся кандыдатам фізіка-матэматычных навук, аўтарам больш за 60 навуковых прац і некалькіх вынаходак. Ініцыятар наймення кіраўнікоў абласцей у Расіі губернатарамі (такім чынам, ён стаў першым губернатарам у Расіі). Ініцыятар Прэзідэнцкай праграмы падрыхтоўкі кіраўнічых кадраў. Узнагароджаны некалькімі расійскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі (у тым ліку медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай»), украінскім ордэнам князя Яраслава Мудрага і Ордэнам святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага ад Рускай праваслаўнай царквы.

Застрэлены ў ноч з 27 на 28 лютага 2015 года ў Маскве[8].

Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках[9].

Зноскі

Спасылкі

правіць