Георгій Цімафеевіч Зацэпін

Георгій Цімафеевіч Зацэ́пін[3] (руск.: Георгий Тимофеевич Зацепин; 28 мая 1917 — 8 сакавіка 2010) — фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1954), акадэмік Акадэміі навук СССР (1981, з 1991 года Расійскай акадэміі навук).

Георгій Цімафеевіч Зацэпін
руск.: Георгий Тимофеевич Зацепин
Дата нараджэння 15 (28) мая 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2010(2010-03-08)[1] (92 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, астрафізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Пашаны Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Сталінская прэмія — 1951 Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1998

Біяграфія правіць

Г. Ц. Зацэпін нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на авіябудаўнічым заводзе ў Маскве, потым у Іркуцку. У 1944 годзе паступіў у аспірантуру і ў 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спектр плотностей широких атмосферных ливней». З 1944 года ў Фізічным інстытуце Акадэміі навук СССР (ФІАН) — старшы навуковы супрацоўнік, а з 1945 года па сумяшчальніцтву працуе на нанова створанай кафедры акадэміка Д. У. Скабельцына на фізічным факультэце МДУ. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ядерно-каскадный процесс как основа развития ШАЛ». З 1958 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. З 1960 года на пасадзе загадчыка лабараторыяй ФІАН, у 1982—2005 гг. — загадчык кафедрай касмічных прамянёў і фізікі космасу. З 1970 года на пасадзе загадчыка аддзелам лептонаў высокай энергіі і нейтрыннай астрафізікі Інстытута ядзерных даследаванняў АН СССР.

У 1968 годзе Г. Ц. Зацэпін абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, у 1981 годзе — яе сапраўдным членам. У 1985—1990 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення ядзернай фізікі, з 1990 года — член бюро.

Памёр Г. Ц. Зацэпін 8 сакавіка 2010 г. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць правіць

Г. Ц. Зацэпіну належаць навуковыя працы па фізіцы касмічных прамянёў, ядзерных узаемадзеяннях пры высокіх энергіях, фізіцы нейтрына. Стварыў новую методыку даследавання шырокіх атмасферных ліўняў (ШАЛ). У 1960-х гадах, разам з В. А. Кузьміным прадказаў эфект, пазней атрымаўшы назву руск.: Предел Грайзена — Зацепина — Кузьмина[4]. Пад кіраўніцтвам Г. Ц. Зацэпіна і А. Я. Чудакова ў даліне ракі Баксан на Паўночным Каўказе была створана першая ў свеце Нейтрынная лабараторыя, прызначаная для вывучэння мюонаў і нейтрына[4].

З’яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых прац[4]. Пад кіраўніцтвам Г. Ц. Зацэпіна абаронены 20 кандыдацкіх і 7 доктарскіх дысертацый[4].

Узнагароды правіць

Імя вучонага занесена ў Кнігу Гонару Інстытута ядзерных даследаванняў РАН[4].

Зноскі

  1. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-584.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  2. Зацепин Георгий Тимофеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  4. а б в г д Биография Георгия Тимофеевича Зацепина (руск.) на сайце Інстытута ядзерных даследаванняў Расійскай акадэміі навук

Літаратура правіць

Спасылкі правіць