Баксан (рака)
рака ў Расіі
Бакса́н (руск.: Бакса́н[1], кабард.-чарк. Бахъсэн, карач.-балк. Басхан) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Кабардзіна-Балкарыі, правы прыток ракі Малка (прыток Церака). У верхнім цячэнні мае назву Азау.
Баксан | |
---|---|
кабардз.-чарк. Бахъсэн, карач.-балк. Басхан, руск. Баксан | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 169 км |
Басейн | 6 800 км² |
Расход вады | 34 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | схілы гары Эльбрус |
• Каардынаты | 43°16′30″ пн. ш. 42°26′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Малка |
• Месцазнаходжанне | каля горада Прахладны |
• Каардынаты | 43°43′58″ пн. ш. 44°03′50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Малка → Церак → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Кабардзіна-Балкарыя |
Код у ДВР | 07020000712108200004482 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 169[2] (173[1]) км. Плошча вадазбору 6800 км². Сярэдні расход вады (каля сяла Заюкава[3]) складае каля 34 м³/с, аб’ём сцёку 1,073[3] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў ледавіках на паўднёвым схіле Эльбруса. Упадае ў Малку за 26 км ад яе вусця, каля горада Прахладны. Жыўленне ракі змяшанае, з удзелам ледавіковага. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Сярод прытокаў Баксана: Адыл-Су, Кыртык (Су-Башы), Адыр-Су, Камык-Су (Камык), Гіжгіт, Кестанты, Кудахурт, Кішпек, Чорная, Чэрак і інш.[2]
Зноскі
- ↑ а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 47. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ а б Река Баксан (Азау) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ а б Фролова Н. Л. Баксан // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
правіць- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 47. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Баксан // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 99. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)