Леанід Ігнатавіч Лубеннікаў

Леані́д Ігна́тавіч Лубе́ннікаў (21 студзеня 1910, в. Фамінаўка, Екацярынаслаўская губерня[1] — 28 лістапада 1988, г. Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Карэла-Фінскай ССР (1955—56), 1-ы сакратар Баранавіцкага і Мінскага абкамаў КП(б) Беларусі.

Леанід Ігнатавіч Лубеннікаў
Сцяг6-ы Першы сакратар Кемераўскага абкама КПСС
12 лютага 1960 — 23 снежня 1964
Папярэднік Сцяпан Піліпец
Пераемнік Апанас Яштокін
Сцяг1-ы Першы сакратар Карэльскага абкама КПСС
25 ліпеня 1956 — верасень 1958
Папярэднік пасада заснаваная
Пераемнік Мікалай Утарушын
Сцяг4-ы Першы сакратар ЦК КП Карэла-Фінскай ССР
16 жніўня 1955 — 25 ліпеня 1956
Папярэднік Аляксандр Ягораў
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг8-ы Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
жнівень 1953 — кастрычнік 1955
Папярэднік Кірыл Мазураў
Пераемнік Фёдар Сурганаў
Сцяг2-і Першы сакратар Бабруйскага абласнога камітэта КП Беларусі
5 верасня 1952 — 11 верасня 1953
Папярэднік Фёдар Баранаў
Пераемнік Фёдар Сіляеў
Нараджэнне 8 (21) студзеня 1910
Смерць 28 лістапада 1988(1988-11-28) (78 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Ivan Lubennikov[d]
Партыя КПСС
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Адукацыя

правіць
  • Кастрычнік 1927 — снежань 1930 года — вучоба ў Новачаркаскім індустрыяльна-земляробчым тэхнікуме
  • Красавік — снежань 1933 года — вучоба ва Усесаюзным аграпедагагічным інстытуце (Масква, пазней Саратаў)
  • Верасень—кастрычнік 1939 года — слухач Прыволжскіх акруговых палітычных курсаў старэйшага палітычнага саставу
  • Красавік 1943 — май 1944 года — вучоба ў Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзе

Паслужны спіс

правіць
  • Снежань 1930 — красавік 1931 года — выкладчык курсаў трактарыстаў (Уральская вобласць)
  • Снежань 1933 — сакавік 1939 года — дырэктар і выкладчык Баландоўскай школы камбайнераў (Саратаўская вобласць)
  • У 1939 годзе прыняты ў члены УКП(б)
  • Кастрычнік 1939 — сакавік 1944 года — інструктар прапаганды, ваенкам палка (Прыволжская ваенная акруга)
  • Май 1944 — май 1946 — намеснік камандзіра палка, паранены, на лячэнні, начальнік лагера рэпатрыяваных (Баранавіцкая, Брэсцкая вобласць)
  • Чэрвень 1946 — люты 1949 — партыйны арганізатар ЦК УКП(б) на Мінскім трактарным заводзе
  • З лютага 1949 года — сакратар Мінскага гарадскога камітэта КП(б) Беларусі
  • З верасня 1952 года — 2-гі сакратар Мінскага гарадскога камітэта КП(б) Беларусі
  • Верасень 1952 — верасень 1953 года — 1-ы сакратар Бабруйскага абласнога камітэта КП(б)/КП Беларусі
  • Верасень 1953—1955 — 1-ы сакратар Мінскага абласнога камітэта КП Беларусі
  • З 14 лютага 1954 года — кандыдат у членыБюро ЦК КП(б) Беларусі
  • З жніўня 1955 года — інспектар ЦК КПСС
  • Жнівень1955 — 25 ліпеня 1956 года — 1-ы сакратар ЦК КП Карэла-Фінскай ССР
  • 25 ліпеня 1956 — верасень 1958 года — 1-ы сакратар Карэльскага абласнога камітэта КПСС
  • Верасень 1958 — люты 1960 года — загадчык Аддзела прамысловасці тавараў шырокага спажывання і харчовых тавараў — лёгкай і харчовай прамысловасці ЦК КПСС
  • 12 лютага 1960 — студзень 1963 — 1-ы сакратар Кемераўскага абласнога камітэта КПСС
  • 19 студзеня 1963 — 23 снежня 1964 года — 1-ы сакратар Кемераўскага сельскага абласнога камітэта КПСС
  • Снежань 1964—1965 — намеснік старшыні Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю Бюро ЦК КПСС па РСФСР і СМ РСФСР
  • 1965—1966 — намеснік старшыні Камітэта народнага кантролю СМ РСФСР
  • 1966—1981 — намеснік старшыні Праўлення Цэнтральнага Саюза спажывецкіх таварыстваў (Центрасаюза)

Абіраўся дэлегатам XIX, XX, XXI (пазачарговага) і XXII з’ездаў КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1954—66 гадах. У 1956—1966 — член ЦК КПСС.

З 1981 года — на пенсіі.

Памёр 28 лістапада 1988 года ў Маскве[2][3]. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Центральный комитет КПСС, ВКП(б), РКП(б), РСДРП(б) 1917—1991. Историко-биографический справочник / Сост. Ю. В. Горячев. — М.: Парад, 2005. — 496 с. — ISBN 5-8061-0062-6.
  • Народные избранники Карелии: Депутаты высших представительных органов власти СССР, РСФСР, РФ от Карелии и высших представительных органов власти Карелии, 1923—2006: справочник / авт.-сост. А. И. Бутвило. — Петрозаводск, 2006. — 320 с.

Спасылкі

правіць