Баранеса Марыя Эмілія фон Бах (ням.: Marie Emilie Freiin von Bach; 11 сакавіка 1896, Вена — 26 лютага 1978, там жа) — аўстрыйская піяністка, скрыпачка, кампазітар і мастачка.

Марыя Бах
Род дзейнасці кампазітарка, мастачка, піяністка
Дата нараджэння 11 сакавіка 1896(1896-03-11)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1978(1978-02-26)[4][3] (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Марыя нарадзілася ў музычнай сям’і: яе бацька, Роберт Банавентура Майкл Венцэль фон Бах, быў адвакатам, але таксама займаўся музыкай і жывапісам, маці, Элеанора Жазефа Марыя Тэрэзія Агюст Бах, была спявачкай і кампазітарам. У 1897 годзе сям’я пераехала ў Бадэн. Дзяўчынка пачала займацца музыкай ва ўзросце пяці гадоў з прыватным педагогам, адначасова вучылася ігры на скрыпцы і на фартэпіяна [6]. Была другой скрыпкай у хатнім аркестры свайго бацькі. Скончыла музычную школу як піяністка, З 1919 па 1925 год вучылася ў Венскай акадэміі музыкі, дзе яе настаўнікамі былі Ёзеф Маркс (кампазіцыя), Паўль дэ Конэ (фартэпіяна) і Іван Бутнікаў (дырыжыраванне).

Манера Марыі Бах сфармавалася пад уплывам позніх рамантыкаў, Мусаргскага, Скрабіна і Стравінскага. У 1921 годзе яна дэбютавала як кампазітар з цыклам «Блазанаўскія песні» (ням. Narrenlieder) для тэнара і аркестра. У 1920-30-я гады ёю былі напісаны фартэпіянны квартэт, фартэпіянны квінтэт, саната для віяланчэлі і фартэпіяна, іншая камерная і вакальная музыка.

У 1952 годзе выйшла замуж за італьянскага мастака Артура Ч’ячэлі і неўзабаве таксама пачала займацца жывапісам, пераважна пейзажным. Пасля таго як пачала выстаўляцца, атрымала прызнанне нават большае, чым як музыкант.

Памерла 26 лютага 1978 года, атруціўшыся з-за ўцечкі бытавога газу.

Зноскі