Адкрыць галоўнае меню

Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы

Энтані (Антані) Эшлі Купер Шэ́фтсберы (англ.: Anthony Ashley Cooper, 3rd Earl of Shaftesbury; 26 лютага 1671, Лондан4 лютага 1713, Неапаль) — англійскі філосаф, пісьменнік і палітык, дзеяч асветы. Трэці граф Шэфтсберы. Аўтар прац, сабраных у трох тамах «Характарыстыка людзей, нораваў, думак, часоў», прысвечаных этычным, эстэтычным, рэлігійным і палітычным праблемам.

Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы
Anthony Ashley Cooper, 3. Earl of Shaftesbury.jpg
Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы
Дата нараджэння 26 лютага 1671(1671-02-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1713(1713-02-04)[1][5] (41 год)
Месца смерці
Краіна:
Бацька: Anthony Ashley-Cooper, 2nd Earl of Shaftesbury[d]
Дзеці: Anthony Ashley Cooper, 4th Earl of Shaftesbury[d]
Альма-матар:
Кірунак: Еўрапейская філасофія
Перыяд: Філасофія XVIII стагоддзя
Асноўныя інтарэсы: Этыка, эстэтыка, рэлігія
Аказалі ўплыў: Неаплатанізм, стаіцызм, Кембрыджскія неаплатонікі, Джон Лок
Зведалі ўплыў: Хатчэсан Фрэнсіс, Дэвід Юм, Адам Сміт, Жан-Жак Русо, Дэні Дзідро
Commons-logo.svg Энтані Эшлі Купер Шэфтсберы на Вікісховішчы

СветапоглядПравіць

Вучань Дж. Лока. Выказаў асноўныя ідэі, уласцівыя ранняму Асветніцтву, напісаў шэраг прац па этыцы, сабраных пад агульнай назвай «Характарыстыка людзей, нораваў, думак, часоў», т. 1—3, 1711). Зыходны пункт яго светапогляду — ідэі кембрыджскай школы платонікаў. Аднак Э. Шэфтсберы звяртаўся непасрэдна да прац Платона, Плаціна і іншых старажытнагрэчаскіх філосафаў, дзякуючы чаму яго платанізм пазбавіўся сярэдневяковай трансцэндэнтнай тэалагічнай формы і набыў больш натуральны выгляд. Імкнуўся распрацаваць эстэтычную канцэпцыю навакольнага свету і лічыў, што толькі яна дазваляе зразумець рэчаіснасць у якасці жывога, арган. і гарманічнага цэлага, а не атаясамлівае прыроду з мёртвым ме-ханізмам. Эстэтызацыя космасу ў філасофіі Э. Шэфтсберы служыць перадумовай эстэтычнага падыходу да чалавека, сцвярджэшыў аб непарыўным адзінстве прыгажосці і маральнасці, эстэтычным характары дасканаласці.

Філасофскія разважанні Э. Шэфтсберы канцэнтруюцца ў яго вучэнні аб аўтаномнай этыцы, цэнтральны момант якога — палажэнне ара самастойнасць маралі і яе незалежнасць ад рэлігіі і сацыяльных умоў. Крытэрый маральнага характару чалавечых учынкаў Э. Шэфтсберы бачыў у іх матывах, а не ў наступствах; адсюль маральнасць выстунае побач з прыгажосцю і гармоніяй, якія ўключаюцца ў сістэму маральных каштоўнасцей. Ідэалам сваёй маральнай філасофіі і яе задачай лічыў выхаванне дасканалай, гарманічна развітой асобы, якая разумее сэнс прыгажосці і дабрачыннасці; каб падтрымліваць сувязі з космасам, такая асоба павінна кіравацца не толькі розумам, але і яго процілегласцю — энтузіязмам.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Anthony Ashley-Cooper, 3rd Earl of Shaftesbury // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  5. Shaftesbury // Indiana Philosophy Ontology Project Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118613693 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. http://www.historyofparliamentonline.org/volume/1690-1715/member/ashley-anthony-1671-1713

ЛітаратураПравіць

  • Боўш В. Шэфтсберы // БЭ ў 18 тамах. Т.18., кн.1. Мн., 2004, С.35.

СпасылкіПравіць