Роберт Рычардс
Роберт Рычардс (англ.: Robert Eugene Richards; 20 лютага 1926, Шампейн, Ілінойс — 26 лютага 2023) — амерыканскі скакун з шастом і дзесяціборац, чэмпіён і прызёр Панамерыканскіх і Алімпійскіх гульняў, алімпійскі рэкардсмен.
англ.: Robert Eugene Richards | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[4] |
Мянушка | The Vaulting Vicar[5] |
Спецыялізацыя | скачок з шастом[d] |
Нарадзіўся |
20 лютага 1926[1] |
Памёр |
26 лютага 2023[2] (97 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 178 см |
Вага | 75 кг |
IAAF | 14430524 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На летняй Алімпіядзе 1948 года ў Лондане Рычардс заваяваў алімпійскую бронзу з вынікам 420 см, саступіўшы фіну Эркі Катая, які паказаў такі ж вынік, па ліку спробаў. А чэмпіёнам Алімпіяды стаў амерыканец Гуін Сміт, які пераадолеў 430 см.
На наступнай Алімпіядзе ў Хельсінкі Рычардс стаў чэмпіёнам з алімпійскім рэкордам — 455 см. Яшчэ праз чатыры гады ў Мельбурне Рычардс зноў падняўся на вышэйшую прыступку п’едэстала, зноў усталяваўшы алімпійскі рэкорд — 456 см.
У 1951 годзе Рычардс быў удастоены прыза Джэймса Салівана як найлепшы спартсмен-аматар ЗША.
Зноскі
- ↑ Robert Richards // World Athletics database
- ↑ Bob Richards Праверана 27 лютага 2023.
- ↑ https://www.olympedia.org/athletes/78946
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118744933 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 чэрвеня 2024.
- ↑ Olympedia — 2006.