Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане і Шампейне

Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане і Шампейне (англ.: University of Illinois Urbana-Champaign) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў гарадах Урбана і Шампейн у штаце Ілінойс, ЗША.

Ілінойскі ўніверсітэт ва Урбане і Шампейне
англ.: University of Illinois Urbana-Champaign
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Illinois Urbana-Champaign
Заснаваны 1867
Студэнты 41 495 і 83 119[1]
Краіна
Размяшчэнне Урбана, Ілінойс, ЗША;
Шампейн, Ілінойс, ЗША
Сайт illinois.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Гэта галоўная ўстанова ўніверсітэцкай сістэмы штата, заснаваная ў 1867 годзе, адзін з буйнейшых дзяржаўных універсітэтаў ЗША.

Універсітэт мае 16 школ і каледжаў і прапануе больш за 150 праграм бакалаўрыяту і больш за 100 праграм магістратуры. Кампус налічвае 651 будынкаў на 2578 гектарах, а яго гадавы бюджэт складае больш за 2 мільярды долараў. Універсітэт таксама кіруе даследчым паркам, дзе знаходзяцца інавацыйныя цэнтры для больш чым 90 стартап-кампаній і транснацыянальных карпарацый.

Вучэльня з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2019 фінансавым годзе выдаткі на даследаванні ў ім склалі 652 мільёны долараў. Таксама ўніверсітэт валодае чацвёртай па велічыні ўніверсітэцкай бібліятэкай у Злучаных Штатах па памеры фондаў.

Сярод выпускнікоў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 27 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, два лаўрэаты прэміі Філдса і два лаўрэаты прэміі Цьюрынга.

Структура

правіць
  • Каледж сельскай гаспадаркі, спажывецкіх і экалагічных навук
  • Каледж прыкладных навук аб здароўі
  • Каледж бізнесу
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
  • Дэпартмаент агульных студый
  • Каледж паслядыпломнай адукацыі
  • Школа працы і працоўных адносін
  • Каледж права
  • Каледж вольных мастацтваў і навук
  • Школа інфармацыйных навук
  • Каледж медыяў
  • Каледж медыцыны
  • Школа сацыяльнай працы
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць