Фла́вій Кла́ўдзій Іавіян[1] (лац.: Flavius Claudius Iovianus, 330 год (331 год) — 17 лютага 364 года) — рымскі імператар у 363—364 гадах, часта названы проста Іавіян.

Флавій Клаўдзій Іавіян
лац.: Flavius Claudius Iovianus
Рымскі імператар
27 чэрвеня 363 года — 17 лютага 364 года
Папярэднік Юліян II
Пераемнік Валентыніян I
Нараджэнне 330 год (331 год)
Сінгідунум  (руск.)
Смерць 17 лютага 364(0364-02-17)
Дадастана
Месца пахавання Царква Апосталаў  (руск.), Канстанцінопаль
Бацька Вараніян
Жонка Харыто
Дзеці сыны: 1. Вараніян  (руск.)
2. Імя невядомае
Веравызнанне артадаксальнае хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іавіян паходзіў з Сінгідунума. Калі ён займаў пасаду начальніка асабістай імператарскай аховы, пасля скону Юліяна Адрачэнца быў абвешчаны новым кіраўніком Рымскай імперыі. Іавіян склаў мірны дагавор тэрмінам з 30 гадоў з персідскім царом Шапурам II, паводле якога адмаўляўся ад пяці месапатамскіх правінцый і Арменіі. Вызнаючы хрысціянства, Іавіян аднавіў у Рымскай імперыі хрысціянства, падрэзанае ў правах яго папярэднікам і вярнуў царкве ўсе яе прывілеі. Аднак ён ставіўся памяркоўна і да паганства, і да ўсіх кірункаў хрысціянскай рэлігіі. Праз 7,5 месяцаў пасля пачатку кіравання Іавіян сканаў у Віфініі па дарозе ў Канстанцінопаль пры так і не высветленых да канца акалічнасцях.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Першасная літаратура

правіць

Даследаванні

правіць

Спасылкі

правіць