Эры Клас
Э́ры Клас (эст.: Eri Klas; 7 чэрвеня 1939, Талін — 26 лютага 2016[2]) — эстонскі дырыжор. Народны артыст Эстоніі (1978), Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1985).
Эры Клас эст.: Eri Klas | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1939 |
Месца нараджэння | Талін, Эстонія |
Дата смерці | 26 лютага 2016 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() ![]() |
Маці | Anna Klas[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, педагог |
Жанры | класічная музыка |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
З музычнай яўрэйскай сям'і. Пасля пачатку вайны Ганна Клас разам двухгадовым Эры эвакуіравалася на Урал. Дзеду і бабулі Эры Класа з боку бацькі прапанавалі эвакуіравацца з Эстоніі ў тыл Савецкага Саюза, але яны катэгарычна адмовіліся, таму што верылі ў гуманнасць немцаў. Бацька Эры Класа не жадаў пакідаць сваіх бацькоў адных і таксама адмовіўся эвакуіравацца. Пасля прыходу немцаў бацьку, дзеда і бабулю Класа арыштавалі, кінулі ў Талінскую турму, а затым расстралялі[3].
Вучыўся ў Талінскай дзіцячай музычнай школе па класе скрыпкі. У 1959 годзе скончыў Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)[4] па класе «харавое дырыжаванне». У 1964 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю (клас Г. Эрнесакса).
З 1965 года дырыжор. Стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі (1964—1967) у М. С. Рабіновіча і ў Вялікім тэатры (1969—1971) у Б. Э. Хайкіна.
З 1975 галоўны дырыжор тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне. У 1985—1990 гадах адначасова галоўны дырыжор Шведскай каралеўскай оперы ў Стакгольме, у 1989—1991 гадах дырыжор Фінскай нацыянальнай оперы, у 1991—1996 гадах Сімфанічнага аркестра Орхуса Даніі, у 1996—2003 гадах - Сімфанічнага аркестра Нідэрландскага радыё. У 1998—2006 гадах з'яўляўся мастацкім кіраўніком філармоніі ў Тамперэ і галоўным дырыжорам Філарманічнага аркестра Тамперэ ў Фінляндыі, з 2006 яе дырыжор-лаўрэат, а таксама ў 1999—2002 гадах галоўным дырыжорам і мастацкім саветнікам аркестра «Ізраільская сімфаніета» у Беер-Шэва ў Ізраілі.
З 1999 года дырыжаваў на ўсіх Эстонскіх святах песні. З 2002 года мастацкі кіраўнік Талінскай філармоніі. З 2005 года ініцыятар правядзення і мастацкі кіраўнік летняга фестывалю культуры — Фестывалю Біргіты ў Таліне.
З 2003 года супрацоўнічаў з Маскоўскім тэатрам «Новая Опера» імя Я. У. Калабова, дзе дырыжуе спектаклі і канцэртныя праграмы. У 2006—2011 гадах — галоўны дырыжор, з 2013 года — запрошаны дырыжор тэатра.
Памёр 26 лютага 2016 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на яўрэйскіх могілках Рахумяэ.
ТворчасцьПравіць
Пад кіраўніцтвам Класа пастаўлены оперы «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Трубадур», «Травіята», «Луіза Мілер » Д. Вердзі, «Поргі і Бес » Д. Гершвіна, «Кацярына Ізмайлава » Д. Шастаковіча, «Жалезны дом» Э. Тамберга, балеты «Лебядзінае возера », «Спячая прыгажуня » П. Чайкоўскага, «Жызэль » А. Адана, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф'ева, «Цудоўны мандарын» Б. Бартака і інш.
Зноскі
- ↑ https://otsakool.edu.ee/edulugu/vilistlased/
- ↑ Сканаў эстонскі дырыжор Эры Клас . // rus.delfi.ee. Праверана 2016-2-26.
- ↑ Яўрэйскі пашпарт
- ↑ Vilistlased
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эры Клас