Нацыянальная опера «Эстонія»
Нацыянальная опера «Эстонія» (эст.: Rahvusooper Estonia) — тэатр оперы і балета ў сталіцы Эстоніі, Таліне, які вядзе сваю гісторыю з 1865 года. Ранейшая назва — Тэатр оперы і балета «Эстонія».
Нацыянальная опера «Эстонія» | |
---|---|
эст.: Rahvusooper Estonia | |
Заснаваны | 1865 |
Будынак тэатра | |
Краіна | |
Будынак | Талін, Бульвар Эстонія, дом 4 |
Дырэктар | Айвар Мяэ |
Галоўны дырыжор | Арва Вольмер |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя стварэння тэатра
правіцьУ 1865 г. у Таліне было заснавана музычна-пеўчае таварыства «Эстонія», першая п’еса была пастаўлена ў 1871 г. З 1895 года пачалі ставіцца вадэвілі, народныя спектаклі і камедыі.
Драматычныя пастаноўкі
правіцьНапачатку XX стагоддзя на сцэне з’яўляюцца сур’ёзныя драматычныя спектаклі. У 1906 годзе па ініцыятыве пастаноўшчыкаў і акцёраў Паўля Піна і Тэадора Альтэрмана пры таварыстве «Эстонія» быў створаны прафесійны тэатр «Эстонія», а затым, у 1908 годзе быў заснаваны Эстонскі тэатр «Эстонія». Драматычную трупу тэатра з 1918 года ўзначальваў акцёр і пастаноўшчык Антс Лаўтэр. Драматычныя спектаклі ў «Эстоніі» ставілі да 1949 года, калі драматычная трупа была распушчана, і «Эстонія» стала толькі музычным тэатрам.
Опера і аперэта
правіцьУ 1906 годзе на працу быў прыняты першы музычны кіраўнік — Ота Герман, у 1907 годзе адбылася прэм’ера першай аперэты — «Мадэмуазель Нітуш» Фларымона Эрвэ.
27 лістапада 1908 года на сцэне тэатра ўпершыню была пастаўлена опера — «Начны лагер у Гранадзе» Канрадзіна Крэйцэра. Галоўныя партыі запрошаны з Пецярбурга Берта Францке і Іаханес Тын-Фелінскі, з салістаў тэатра ў пастаноўцы ўдзельнічаў Паўль Піна, а дырыжаваў Адальберт Віркхаус. Першы спектакль атрымаў добрыя водгукі крытыкаў.
У сезоне 1918—1919 гг. оперы ўвесь час былі ў рэпертуары тэатра. У 1911 годзе ў тэатры ўпершыню была пастаўлена эстонская аперэта — «Іванава ноч» Адальберта Віркхауса. У 1912 годзе былі заснаваны Музычны аддзел «Эстоніі», які заняўся арганізацыяй канцэртаў, і змяшаны хор, які пад кіраўніцтвам дырыжора Аўгуста Топмана стаў хорам высокага ўзроўню, які выканваў араторыі. У 1928 годзе на сцэне адбылася прэм’ера першай эстонскай оперы — гэта былі «Вікерцы» Эвальда Аава. Славу аперэце «Эстоніі» прынеслі бліскучыя пастаноўкі Агу Людзіка, які быў пастаноўшчыкам у 1920—1944 гадах.
Пастаноўшчыкамі опер былі: Хана Компус (у 1927—1946 гг. з перапынкамі), Эйна Уўлі (у 1937—1951 гг. з перапынкамі), Паўль Мягі (1954—1961, з 1958 года — галоўны рэжысёр), Уда Вяльяатс (1970—1979, галоўны рэжысёр з 1977 г.), Арнэ Мік (з 1970 года, галоўны рэжысёр у 1977—1994 гг., творчы кіраўнік у 2002—2004 гадах), Неэмэ Кунінгас (з 1985 г., галоўны пастаноўшчык у 1994—2002 гг.) і інш.
Балет
правіцьУ 1922 годзе на сцэне тэатры адбыўся першы балетны спектакль — «Капелія» Леа Дэліба, пастаўлены Віктарынай Крыгер. У 1926 годзе харэограф Рахель Ольбрэй заснавала ў тэатры пастаянную балетную трупу, якой кіравала да 1944 года. Балетныя спектаклі сталі рэгулярна ставіцца ў 1930-х гадах, а ў 1944 годзе быў пастаўлены першы эстонскі балет — «Дамавік» Эдуарда Тубіна.
Балетмайстрамі тэатра былі Ганна Экстан (1944—1951), Віктар Пяры (1956—1964), Эн Сувэ (1966—1973, галоўны балетмайстар з 1969 г.), Май Мурдмаа (1964—2001, галоўны балетмайстар з 1974 года).
Мастацкім кіраўніком балетнай трупы пачынаючы з сезона 2001/2002 з’яўляецца Ційт Хярм.
Другая сусветная вайна і паваенныя гады
правіцьТэатр быў звязаны з таварыствам «Эстонія» да 1940 года, калі таварыства, як «буржуазны перажытак», было распушчана, і тэатр нацыяналізаваны. 9 сакавіка 1944 года, калі горад быў акупаваны войскамі Нацысцкай Германіі, падчас савецкага авіяналёту будынак тэатра і канцэртнай залы быў разбураны. Да адкрыцця тэатра пасля яго аднаўлення ў 1947 годзе, спектаклі ставілі ў памяшканні кінатэатра «Глорыя Палас» (у наш час там знаходзіцца Рускі тэатр Эстоніі).
Назва тэатра
правіцьНа працягу свайго існавання ў тэатра было шмат назваў: Тэатр оперы і балета «Эстонія», Дзяржаўны тэатр оперы і балета Эстонскай ССР і інш.
З 1998 года тэатр афіцыйна завецца Нацыянальная опера «Эстонія» і існуе як адкрыты прававы інстытут у адпаведнасці з прынятым у 1997 годзе (змененым у 2002 г.) Законам аб Нацыянальнай оперы.
Членства ў міжнародных арганізацыях
правіцьНацыянальная опера «Эстонія» з’яўляецца членам наступных аб’яднанняў:
- Арганізацыя оперных тэатраў і фестываляў Opera Europa Архівавана 28 снежня 2008.
- RESEO Архівавана 1 чэрвеня 2011.
Спасылкі
правіць- Артыкул у газеце Дзелавыя ведамасці(недаступная спасылка) Газета «Päevaleht» за 7 і 18 лістапада 1908 года
- Танцоры Нацыянальнага балета былі прызнаны аднымі з лепшых у свеце // RUS.ERR.EE, 17.10.2010