Антс Лаўтэр
Антс Ла́ўтэр (эст.: Ants Lauter; 5 ліпеня 1894, с. Вескі, Рапласкі раён, Эстонія — 30 кастрычніка 1973, Талін, Эстонская ССР, СССР) — эстонскі акцёр, тэатральны рэжысёр, тэатральны педагог, чытальнік. Народны артыст СССР (1948).
Антс Лаўтэр | |
---|---|
Ants Lauter | |
![]() | |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 1973[1] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() |
Жонка | Марыя Лаўтэр[d], Эрна Вілмер[d] і Хелі Віісімаа[d] |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэатральны педагог |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0491588 |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 23 чэрвеня (5 ліпеня) 1894 года ў вёсцы Вескі (цяпер у павеце Рапламаа, Эстонія). У 1908—1911 гадах вучыўся ў Талінскай камерцыйнай школе. У 1911—1913 гадах карэспандэнт-рахункавод Талінскага хімічнага завода.
У 1913 годзе дэбютаваў як акцёр у тэатры «Эстонія» ў Таліне. У 1915—1917 гадах служыў у Царскай арміі (радавы, затым прапаршчык) у запасных часцях і на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.
У 1917—1918 гадах акцёр рускага тэатра ў Ноўгараде. У 1918—1941 гадах акцёр у тэатры «Эстонія». З 1924 года здымаўся ў кіно. У 1926—1927 гадах таксама акцёр і рэжысёр тэатра «Эндла» ў Пярну.
Прафесійнае развіццё атрымаў у шматлікіх азнаямленчых паездках з тэатрамі за мяжой: Германія (1928—1929, 1937), Польшча (1929), СССР (1934), Швецыя, Нарвегія, Данія і Англія (усе — 1937).
У 1938—1941 гадах выкладаў у Эстонскай кансерваторыі. У 1941 годзе быў мабілізаваны, да снежня 1941 — рабочы саўгаса ў Іўдэлі (Свярдлоўская вобласць, Расія). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў драматычную групу эстонскіх мастацкіх ансамбляў, якія знаходзіліся ў эвакуацыі ў Яраслаўлі.
У 1944—1949 гадах яго галоўны рэжысёр і мастацкі кіраўнік тэатра «Эстонія». У 1945—1950 гадах тэатральным інстытуце, з 1947 года прафесар.
У 1949—1950 гадах дырэктар, мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр, у 1950—1951 гадах — акцёр Эстонскага драматычнага тэатра ў Таліне. У 1951—1958 гадах акцёр, з 1953 па 1955 галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра Эстонскай ССР «Ванемуйнэ» ў Тарту. У 1958—1959 дырэктар, у 1960—1962 гадах мастацкі кансультант Тэатра оперы і балета «Эстонія», педагог студыі сцэнічнага мастацтва.
Памёр 30 кастрычніка 1973 года. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне[3].
Творчасць
правіцьАкцёрскаму мастацтву уласціва тонкая інтэлектуальнасць, дакладнасць выяўленчых сродкаў. Сярод роляў: Хлестакоў, Гараднічы («Рэвізор» М. Гогаля), Гамлет, Атэла, Шэйлак («Гамлет», «Атэла», «Венецыянскі купец» У. Шэкспіра), Ільвес, Хайнман («Сувязь», «Няўлоўны цуд» Э. Вільдэ). Паставіў спектаклі: «Дамавік» Э. Вільдэ (1924, 1938), «Ворагі» М. Горкага (1946), «Два лагеры» А. Якабсана, «Тры сястры» А. Чэхава (абедзве 1948). Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Зноскі
- ↑ Ants Lauter // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1037808630 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Некропаль