Пярну
Пя́рну (эст.: Pärnu) — партовы горад на паўднёвым захадзе Эстоніі, цэнтра павета Пярну. Насельніцтва — 44 024 жыхароў (2009). Пярну — галоўны порт Эстоніі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Знаходзіцца на аднайменнай рацэ і Саўзе, на шляху з Рыгі ў Талін.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1241 годзе рыцарамі Тэўтонскага ордэна. У 1562 годзе захоплены шведамі, у 1565 годзе на кароткі час быў заняты лівонскімі рыцарамі, у 1575 — захоплены маскоўцамі. Вызвалены мясцовай шляхтай і вялікалітоўскімі войскамі. З 1582 года частка Інфлянтаў як кандамініўма Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай. З 1598 годзе парнаўскі ваявода і кашталян ўваходзілі ў сенат Рэчы Паспалітай.
У 1600 годзе захоплены шведамі. У 1609 годзе вызвалены вялікалітоўскімі войскамі пад камандаваннем Я. К. Хадкевіча. З 1598 года староства трымаў Леў Сапега, які перапрадаў яго Янушу Кішцы ў 1610 годзе. Падчас войнаў Пярну неаднойчы пераходзіў з рук у рукі пакуль у 1617 годзе амаль на сто гадоў не стаў шведскім.
У 1699—1710 гадах у Пярну часова знаходзіўся Тартускі ўніверсітэт. Аднак падчас Вялікай Паўночнай вайны, у 1710 годзе горад быў захоплены маскоўцамі і заставаўся ў складзе Расіі да абвяшчэння незалежнасці Эстоніяй у 1918 годзе.
Клімат
правіцьКлімат Пярну характарызуецца мяккай зімой і дажджлівым, халаднаватым летам. Адносная вільготнасць паветра — 81 % (ад 71 % у маі да 88 % у лістападзе—снежні).[1]
Клімат Пярну (1971—2000 гг.) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 7,7 | 8,3 | 13,8 | 26,2 | 30,5 | 32,6 | 31,6 | 31,0 | 28,0 | 22,4 | 12,0 | 7,9 | 32,6 |
Сярэдні максімум, °C | −1,5 | −1,7 | 2,0 | 8,4 | 15,9 | 19,9 | 21,7 | 20,5 | 15,1 | 9,4 | 3,5 | 0,0 | 9,4 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −3,9 | −4,7 | −1,2 | 4,1 | 11,1 | 15,4 | 17,5 | 16,5 | 11,5 | 6,6 | 1,5 | −2,1 | 6,0 |
Сярэдні мінімум, °C | −6,4 | −7,3 | −4 | 0,9 | 6,6 | 11,2 | 13,6 | 12,9 | 8,3 | 4,1 | −0,6 | −4,5 | 2,9 |
Абсалютны мінімум, °C | −32,7 | −30,6 | −23,9 | −10,7 | −3,5 | 1,6 | 5,7 | 4,2 | −3,1 | −10,3 | −18 | −34,5 | −34,5 |
Норма ападкаў, мм | 53,3 | 38,6 | 40,8 | 39,5 | 37,2 | 62,4 | 78,1 | 72,3 | 69 | 77,5 | 74,9 | 67,7 | 711,3 |
Крыніца: «EMHI» |
Насельніцтва
правіць
|
Культура
правіцьПамятныя мясціны
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Элізабет Аспэ — эстонская пісьменніца.
- Арба Валдма — эстонска-сербскі кампазітар.
- Андрус Веэрпалу — эстонскі лыжнік, двухразовы алімпійскі чэмпіён.
- Андрус Каласту — кампазітар і дырыжор.
- Хуга Каха — эстонскі біёлаг.
- Март Порт — эстонскі архітэктар.
- Эрыка Салумяэ — эстонская велагоншчыца.
- Юры Там — эстонскі лёгкаатлет.
- Ээрык-Юхан Труувялі — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
- Март Хельмэ — эстонскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
- Андрэй Ямся — эстонскі вясляр, алімпійскі прызёр.
Зноскі
- ↑ Эстонскі Інстытут метэаралогіі і гідралогіі: Ападкі і вільготнасць паветра
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 21. — С. 282.
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 528. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін — С. 158.
- ↑ 2011 Population and Housing Census Праверана 14 ліпеня 2014.
- ↑ http://www.stat.ee/ppe-46953
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 30 жніўня 2014.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 27 мая 2015.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 29 мая 2016.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 30 мая 2017.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 17 мая 2018.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 9 чэрвеня 2019.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 10 лістапада 2020.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 21 мая 2023.
- ↑ Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 1 верасня 2024.
Літаратура
правіць- Пя́рну // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 158. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).\
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пярну