Ваяводы парнаўскія
Ваявода парнаўскі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Парнаўскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта парнаўскага. У 1629 тэрыторыя Парнаўскага ваяводства адышла да Швецыі, і пасада стала намінальнай. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Парнаўскае ваяводства скасавана, і ваяводы больш не прызначаліся, але апошні ваявода захоўваў свой тытул да смерці.
Ваяводы парнаўскія | |||
---|---|---|---|
Асоба | Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Заўвагі |
Мацей Дэмбінскі | 1598 | 1602 | У 1590-1598 прэзідэнт парнаўскі. Паступіў на вендэнскага ваяводу |
Тэадор Дэнгаф | 1617 | 1620 | Паступіў на вендэнскага ваяводу |
Яўхім Тарнаўскі | 1620 | 1627 | Паступіў на вендэнскага ваяводу |
Пётр Трызна | 1628 | 1633 | Памер |
Канстанцін Палубінскі | 1633 | 1640 | Памер |
Эрнест Магнус Дэнгаф | снежань 1640 | чэрвень 1642 | Памер |
Ян Завадскі | 1642 | 1644 | |
Юрый Храптовіч | 1645 | 1646 | Паступіў на новагародскага ваяводу |
Генрык Дэнгаф | лістапад 1646 | 1659 | Памер |
Станіслаў Кароль Канецпольскі | 1660 | да 1676 | Памер |