Пётр Трызна
(пам. 1633) ваявода парнаўскі
Пётр Трызна (? — 1633) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода парнаўскі (з 1628), староста бабруйскі.
Пётр Трызна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яўхім Тарнаўскі | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Палубінскі | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць | 1633 | ||||||
Род | Трызны | ||||||
Бацька | Рыгор Язэпавіч Трызна | ||||||
Жонка | Ганна з Масальскіх[d] і Соф’я з Валовічаў[d][1] | ||||||
Дзеці | Петранеля з Трызнаў[d][2] |
Біяграфія
правіцьСын кашталяна смаленскага Рыгора Трызны, брат маршалка ваўкавыскага Рыгора Трызны.
Заснаваў у Бабруйску рэзідэнцыю езуітаў.
Валодаў Занкамі і Андрэевічамі ў Ваўкавыскім павеце, Дзямідкавічамі, Кольчыцамі, Мышкавічамі, Цейкавічамі, Хомічамі, Глыбокавічамі, Паўлавічамі, Дваранінавічамі, Міхалёвым, Плёсамі, Кавалёвым, Аўсімавічамі, Варатынню, Качэрычамі, Ясным Лесам (заснаваў паселішча) і Вітліным ў Бабруйскім старостве.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Ганнай з Масальскіх, дачкой гарадзенскага падкаморага Рыгора Масальскага. Меў дачку Петранелю, жонку вялікага літоўскага харунжага Самуэля Паца.
Крыніцы
правіць- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 74. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. Wolff — СПб.: 1885. — С. 92. — 377 с.
Літаратура
правіць- Гунин, Лев. Бобруйск : монография. — Мн.: ЦГИА БССР, 1985. — 5 экз. — 500 с.