Ваяводы вендэнскія

Ваявода вендэнскі — дзяржаўная пасада намесніка караля і вялікага князя ў Вендэнскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініюме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 замест прэзідэнта вендэнскага. У 1629 большая частка тэрыторыі Вендэнскага ваяводства адышла да Швецыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі чатыры паўднёва-заходнія староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзенскае. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваёваную ёю частку ваяводства. Рэшта ваяводства ў 1677 увайшла ў склад новастворанага Інфлянцкага ваяводства, і замест ваяводы вендэнскага была створана пасада ваяводы інфлянцкага.

Ваяводы вендэнскія
Асоба Дата прыняцця
пасады
Дата складання
пасады
альбо смерці
Заўвагі
Юрый Фарэнсбах 1598 1602 Памер
Мацей Дэмбінскі 1602 1606 Памер
Крыштаф Слушка 1606 1619 Памер
Тэадор Дэнгаф 1620 8 лістапада 1622 Памер
Яўхім Тарнаўскі 1627 1641 Адмовіўся ад пасады
Тамаш Сапега 1641 1643 Паступіў на новагародскага ваяводу
Мікалай Корф 1643 1659 Памер

Глядзі таксама правіць