Адкрыць галоўнае меню
Горад
Даўгаўпілс
лат.: Daugavpils
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Daugavpils Evangelical Lutheran church of Martin Luther11.JPG
Лютэранская царква на скрыжаванні вул. 18 новэмбра і вул. Варшавас
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
25 раёнаў
Старшыня гарадской думы
Рыхард Эйгім
Заснаваны
Ранейшыя назвы
да 1656 — Дынабург
да 1667 — Барысаглебск
да 1893 — Дынабург
да 1920 — Дзвінск
Горад з
Плошча
72,48 км²
Вышыня НУМ
105 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
95 467 чалавек (2016)
Нацыянальны склад
руск. 53,3%, лат. 17,8%, пал. 14,7%,
бел. 8,1%, укр. 2,2%,
літ. 1,0%, інш. 2,9%
Часавы пояс
Тэлефонны код
+371 654
Паштовыя індэксы
LV-540(1-22); LV-5465
Афіцыйны сайт
daugavpils.lv
(лат.) (руск.) (англ.) 
Даўгаўпілс на карце Латвіі
Даўгаўпілс (Латвія)
Даўгаўпілс

Да́ўгаўпілс, Дзвінск, Дынабург, (лат.: Daugavpils) — горад у Латвіі, на рацэ Даўгава (Заходняя Дзвіна), каля мяжы з Літвой (25 км) і Беларуссю (33 км); другі паводле люднасці горад Латвіі (пасля сталіцы — Рыгі).

ГісторыяПравіць

Заснаваны крыжакамі ў 1275 годзе як замак на землях, захопленых імі раней у Полацкага княства.

Падчас Лівонскай вайны горад увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. З'яўляўся цэнтрам Інфлянцкага ваяводства. У 1582 годзе атрымаў Магдэбургскае права.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад з'яўляўся цэнтрам павета ў складзе Віцебскай губерні.

З 21 па 28 красавіка 1919 г. горад з'яўляўся месцам знаходжання ўрада ЛітБел ССР і, фактычна, яе часовай сталіцай.

Па выніках мірнага дагавора паміж Латвіяй і Савецкай Расіяй ад 11 жніўня 1920 г. горад канчаткова адыходзіў Латвіі, у тым жа годзе ён быў перайменаваны на Даўгаўпілс (латыш. "Замак на Даўгаве").

НасельніцтваПравіць

 
Дынаміка колькасці насельніцтва горада

Горад знаходзіцца на ўсходзе Латвіі ў гістарычнай вобласці Латгаліі. Насельніцтва шматнацыянальнае: рускія (больш за 50 %), латышы, палякі, беларусы і інш. Рэгіён вакол Дзвінску мае найменшую ў Латвіі долю этнічнага латышскага насельніцтва. Рускамоўныя (у асноўным беларусы і рускія) складаюць да 70—80 % насельніцтва края.

  • 1799 — 1603 чал., у тым ліку 1262 ваенных расійскага гарнізону, 15 духоўнага стану.[1]
  • 1880 — 52 173 чал. (28 985 мужчын і 23 188 жанчын), з іх паводле стану — купцоў 553, мяшчан 34 723, ваенных 9679, жонак і дачок ваенных 1952, замежны падданых 748, ганаровых грамадзян 209, сялян 323, асабоўцаў 856, шляхты 631, праваслаўнага духавенства 19, каталіцкіх ксяндзоў 3, пратэстанцкіх святароў 1, святароў-стараабрадцаў 2, юдаісцкіх рабінаў 16, іншых 439; паводле вызнання — 10 799 праваслаўных, 10 320 каталікоў, 6245 пратэстантаў, 1135 стараабрадцаў, сектантаў 4500, юдаістаў 19 163, караімаў 7, магаметан 4.[2]
  • 1892 — 73 177 чал., у тым ліку 10 511 праваслаўных, 24 580 каталікоў, 5447 пратэстантаў, 3385 стараабрадцаў, 29 191 юдаістаў.[3]
  • 1913 — 112 848 чал.[4]
  • 2006 — 108 260 чал., з іх паводле нацыянальнасці: рускія — 53,96 % (58 414), латышы — 17,3 % (18 725), палякі — 14,9 % (16 126), беларусы — 8,22 % (8897), украінцы — 2,23 % (2417), літоўцы — 0,96 % (1041), яўрэі — 0,45 % (492), эстонцы — 0,03 % (30), іншыя — 1,96 % (2118).

ЭканомікаПравіць

ПА «Хімвалакно»; заводы: «Электраінструмент», прывадных ланцугоў і інш.; лёгкая, харчовая прамысловасць, мэблевы камбінат; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.

Адукацыя і навукаПравіць

Даўгаўпілс з'яўляецца буйнейшым цэнтрам навукі і адукацыі Латгаліі і важным у маштабах усёй Латвіі. У горадзе дзейнічае 13 сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў, 6 асноўных школ, 3 спецыяльныя навучальныя ўстановы, 29 дашкольных навучальных устаноў, 7 прафесійных вучэльняў, 5 пазашкольных устаноў.

У горадзе дзейнічае дзевяць вышэйшых навучальных устаноў:

  • Даўгаўпілскі ўніверсітэт
  • філіял Латвійскага ўніверсітэта
  • філіял Рыжскага тэхнічнага універсітэта
  • філіял Балтыйскай міжнароднай акадэміі
  • філіял Інстытута транспарту і сувязі
  • філіял Інстытута аэранавігацыі
  • філіял Вышэйшай школы псіхалогіі
  • філіял Вышэйшай школы сацыяльных тэхналогій
  • філіял Вышэйшай школы эканомікі і дзелавога адміністравання

У 1948-1993 гг. дзейнічала Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча.

ГалерэяПравіць

Гарады-пабрацімыПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Места на старых фатаздымкахПравіць

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць