Кашталяны вендэнскія
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Кашталян вендэнскі — дзяржаўная пасада ў Вендэнскім ваяводстве, супольным валоданні (кандамініуме) Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага; другая па значнасці пасада пасля ваяводы. Засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай. Пасада створана ў 1598 пры ўтварэнні ваяводства. У 1629 большая частка тэрыторыі Вендэнскага ваяводства адышла да Швецыі, у складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі чатыры паўднёва-заходнія староствы: Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае і Марыенгаўзенскае. Па ўмовах Аліўскага міру 1660 Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваёваную ёю частку ваяводства. Рэшта ваяводства ў 1677 увайшла ў склад новастворанага Інфлянцкага ваяводства, і замест кашталяна вендэнскага была створана пасада кашталяна інфлянцкага.
Кашталяны вендэнскія | |||
---|---|---|---|
Асоба | Дата прыняцця пасады |
Дата складання пасады альбо смерці |
Заўвагі |
Ежы Шонкінг | 1599 | 10 лістапада 1605 |
Памер |
Готард Ян Тызенгаўз | 30 студзеня 1621 |
1634 | Паступіў на дорпацкага ваяводу |
Мікалай Корф | 1 ліпеня 1634 |
19 лютага 1643 |
Паступіў на вендэнскага ваяводу |
Мікалай Глямбоцкі | 1643 | 1647 | Памёр |
Генрык Кашоўскі | 13 чэрвеня 1647 |
1677 | Страціў пасаду пры стварэнні Інфлянцкага ваяводства |