Пярнускі порт (эст.: Pärnu sadam) — порт у горадзе Пярну, Эстонія . Порт размешчаны па абодва бакі ракі Пярну. Першая згадка пра порт датуецца XIII стагоддзем. Росквіт порта прыпадае на канец 18-га і пачатак 19-га стагоддзяў. Асноўнымі таварамі экспарту порта былі лес і лён.

Пярнускі порт

У наш час порт мае рэгулярныя пасажырскія зносіны з астравамі Кіхну і Рухну.