Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава

Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава — станкабудаўнічае прадпрыемства г.Мінск, размешчанае па адрасе вул. Чырвонаармейская, 21.

Лагатып Мінскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава
Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава
Мінскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава

Гісторыя Правіць

Заснаваны ў 1883 годзе на базе кузні прадпрыемства «Кашарскі машынабудаўнічы і чыгуна-медна-металургічны завод». У сакавіку 1925 года створаны чыгуналіцейны і машынабудаўнічы завод «Метал». Праз тры гады, у 1928 годзе, «Метал» аб'яднаўся з заводам «Усход» і Цэнтральнымі сельскагаспадарчымі майстэрнямі. На іх базе быў створаны завод «Камунар». З 1934 года завод спецыялізуецца на станкабудаванні. У гэтым 1934 годзе заводу было прысвоена імя Сяргея Міронавіча Кірава[1].

У лютым 1973 года дырэктарам завода быў прызначаны таленавіты інжынер і арганізатар вытворчасці Вячаслаў Францавіч Кебіч[1].

Прадукцыя Правіць

Спецыялізуецца на выпуску наступных відаў станочнага абсталявання[2]:

  • працяжныя станкі (гарызантальна-працяжныя, вертыкальна-працяжныя і вертыкальна-працяжныя здвоеныя);
  • стужачна-адразныя станкі для разрэзкі чорных і каляровых металаў рознага профіля, якія забяспечваюць укараненне рэсурсазберагальных тэхналогій;
  • рэйкарэзныя станкі некалькіх мадыфікацый для адначасовай разрэзкі і свідравання адтулін аб'ёмна-загартаваных рэйкаў на металургічных заводах і рэйказварачных цягніках (РЗЦ);
  • адразныя круглапільныя станкі, прызначаныя для разрэзкі дыскавымі піламі чорных і каляровых металаў з аўтаматычным і ручным рэжымам працы;
  • нажовачныя адразныя станкі для халоднага рэзання металу;
  • абразіўна-адразныя станкі для высокапрадукцыйнай разрэзкі;
  • дрэваапрацоўчыя станкі прамысловага і бытавога прызначэння;
  • тарфавозныя вагоны.

Зноскі

  1. а б Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак гіст няма тэксту
  2. О КОМПАНИИ Архівавана 4 сакавіка 2017.. Станкостроительный завод имени С.М.Кирова

Літаратура Правіць

Спасылкі Правіць

  • szkminsk.by — афіцыйны сайт Мінскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава