Епіскап

(Пасля перасылкі з Іерарх)

Епі́скап, біскуп (грэч. επίσκοπος/episkopos — «даглядальнік» і польск.: biskup) — найвышэйшы царкоўны іерарх у большасці хрысціянскіх цэркваў. Кіраўнік царкоўна-адміністрацыйнай адзінкі — епархіі ці яго памочнік (вікарый у праваслаўі, суфраган у каталіцтве). Епіскапы — кіраўнікі вялікіх епархій ці акругоў могуць насіць ганаровыя тытулы: архіепіскап, мітрапаліт, экзарх, патрыярх.

Паводле царкоўнай дагматыкі — носьбіт таінства святарства, толькі ён можа выконваюць хіратонію (пасвячэнне) дыяканаў і святароў. Палажэнне аб епіскапе вызначаецца ў кожнай царкве адпаведнымі канонамі. Епіскап мае спецыяльныя знакі годнасці і асаблівае адзенне. У яго тытул звычайна ўваходзіць назва горада, дзе знаходзіцца кафедра. Пасвячаюць у епіскапы пажыццёва, пазбаўляюць сану ў выключных выпадках. У шэрагу пратэстанцкіх аб’яднанняў, напрыклад, у лютэранстве, у пяцідзесятнікаў, некаторыя вышэйшыя асобы таксама называюцца епіскапамі, але ў іх гэта пасада не мае сакральнага сэнсу.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Спасылкі

правіць