Андрэй Рыгоравіч Целешаў

Андрэй Рыгоравіч Це́лешаў (1906, вёска Калясянка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 14 лютага 1940) — Герой Савецкага Саюза.

Андрэй Рыгоравіч Целешаў
Дата нараджэння 1906(1906)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1940(1940-02-14)
Месца смерці раён мыса Патаніемі, Выбаргская губерня, Фінляндыя
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19321940
Званне Старшы лейтэнант
Камандаваў ротай
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У Чырвонай Арміі з 1932 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гадоў, камандзір матарызаванай роты разведвальнага батальёна 150-й стралковай дывізіі. А. Р. Целешаў вызначыўся ў час разведкі боем агнявой сістэмы праціўніка на мысе Патаніелі. У ноч на 14. 02. 1940 года пад агнём праціўніка байцы роты падышлі да драцяной загароды, зрабілі праход і пачалі атаку. Цяжкапаранены А. Р. Целешаў кіраваў боем. Загінуў у гэтым баі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 7. 04. 1940 года.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Их именами названы…: Энцикл. справочник. Мн., 1987. — С. 594—595.