Іосіф Маркавіч Максіменя

Іо́сіф Ма́ркавіч Максіме́ня (16 жніўня 1912, Старына, Капыльскі раён — 15 жніўня 1964) — Герой Савецкага Саюза.

Іосіф Маркавіч Максіменя
Дата нараджэння 16 жніўня 1912(1912-08-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1964(1964-08-15) (51 год)
Месца смерці
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне радавы
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Працаваў у сельскай гаспадарцы. З 1934 па 1937 г. служыў у Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў у родным калгасе.

У канцы 1939 г. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію і накіраваны на Карэльскі перашыек. 5 сакавіка 1940 г. у баі за авалоданне вышынёй «Эйрапя», якая кантралявала ўсю мясцовасць, І. М. Максіменя пад моцным кулямётным і артылерыйскім агнём прабіўся на вышыню, закідаў гранатамі варожы дот, узняў сцяг свайго палка і да падыходу падмацавання паўтары гадзіны вёў няроўны бой. 7 сакавіка 1940 г. кулямётчык І. М. Максіменя сярод першых фарсіраваў раку Вуоксу, замацаваўся на супрацьлеглым беразе і забяспечыў паспяховую пераправу батальёна, які паспешна разгарнуў далейшае наступленне.

7 красавіка 1940 года за праяўленыя мужнасць, адвагу і бясстрашша ў барацьбе з белафінамі Іосіфу Маркавічу Максіменю было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У час Вялікай Айчыннай вайны І. М. Максіменя змагаўся з нацыстамі ў партызанскай брыгадзе імя У. І. Леніна. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса, у Орлікаўскім лясніцтве.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1952 гг.

Зноскі

Літаратура правіць