Віктар Дзмітрыевіч Кучаравы

Ві́ктар Дзмі́трыевіч Кучара́вы (1898, Чэрыкаў — 12 лютага 1940, Выбаргская губерня, Фінляндыя) — Герой Савецкага Саюза.

Віктар Дзмітрыевіч Кучаравы
Дата нараджэння 1 мая 1898(1898-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1940(1940-02-12) (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прыкладна з 1923 па 1938 гг. — старшыня Чэрыкаўскага райвыканкама. 22 мая 1938 года арыштаваны «за развал савецкай работы», пасля перагляду справы ўсе «абвінавачванні» былі адхілены. У 1938 годзе — начальнік райліта, праз месяц назначаны палітруком вучэбнага пункта райсавета Асавіяхіма. У 1939 годзе — дырэктар Чэрыкаўскай школы механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1939—1940 гадах — удзельнік савецка-фінляндскай вайны, батальённы камісар. Загінуў 12 лютага 1940 года. Герой Савецкага Саюза (7. 4. 1940).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лявінскі Л. Старшыня райвыканкама //Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрыкаўск. р-на.- Мн, 1994.- С. 304—306.