Батальённы камісар
Батальённы каміса́р — ва УС СССР спецыяльнае воінскае званне для старшага ваенна-палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гг. Папярэдняе званне — старшы палітрук, наступнае па рангу — старшы батальённы камісар. Адпавядала воінскаму званню маёр[1].
Батальённы камісар | |
---|---|
Гісторыя
правіцьУведзена пастановамі ЦВК і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі.
Рашэннем ДКА ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званни на прыступку або некалькі ніжэй.
малодшае званне: Старшы палітрук |
Батальённы камісар |
старшае званне: Палкавы камісар |
старшае званне пасля 30 ліпеня 1940: Старшы батальённы камісар |
- Эквівалентныя чыны
Род войскаў | Адпаведнае званне / пасада |
---|---|
У камандным складзе | |
Агульнавайсковае званне | Маёр |
Народны камісарыят унутраных спраў СССР | Старшы лейтэнант дзяржаўнай бяспекі[2], уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года (ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА) |
Ваенна-Марскі Флот СССР | Капітан 3-га рангу |
У начальніцкім складзе | |
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах | Ваенінжынер 2-га рангу |
у ваенна-марскіх сілах | Ваенінжынер 2-га рангу |
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў | Інтэндант 2-га рангу |
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў | Ваенны юрыст 2-га рангу |
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў | Ваенурач 2-га рангу |
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў | Ваенветурач 2-га рангу |
Знакі адрознення
правіцьДля звання батальённы камісар быў усталяваны знак адрознення ў выглядзе дзвюх прамавугольных «шпал» у пятліцах (без эмблемы роду войскаў да 30 ліпеня 1940 і з эмблемай роду войскаў пасля 30 ліпеня 1940) і агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Юрий Веремеев. Анатомия армии
- ↑ Веремеев Ю. Г. Анатомия армии. Таблицы воинских званий Русской Армии. Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1935—1940 гг.
Спасылкі
правіць- Рабоче-Крестьянская Красная Армия 1940—1942 гг.
- Введение постановлением ЦИК и СНК СССР персональных воинских званий в армии и на флоте (1935 г. 22.9)
- Знаки различия званий военнослужащих РККА 1935—1940 гг. Часть 3. Высший командный и начальствующий состав.
- Знаки различия званий военнослужащих Красной Армии 1940—1942 гг. Часть 3. Высший командный и начальствующий состав.