Палкавы́ каміса́р — у УС Саюза ССР спецыяльнае воінскае званне для старшага ваенна-палітычнага складу Чырвонай Арміі і Флоту ў 1935—1942 гадах. Папярэдняе званне да 30 ліпеня 1940 — батальённы камісар, пасля — старшы батальённы камісар у РСЧА, і батальённы камісар — у ВМФ СССР. Наступнае па рангу — брыгадны камісар.

Палкавы камісар

Гісторыя

правіць

Спецыяльнае званне ўведзена пастановамі ЦВК СССР і СНК СССР ад 22 верасня 1935 года адначасова з іншымі персанальнымі воінскімі званнямі.

У РСЧА адпавядала воінскаму званню палкоўніка[1].

 
Палкавы камісар Я. М. Фамін, герой абароны Брэсцкай крэпасці (1941)

Нароўні з камандзірам, палкавы камісар з’яўляўся прамым начальнікам усяго асабовага складу часці і нёс поўную адказнасць за палітыка-маральны стан палка, за выкананне воінскага абавязку і правядзенне вайсковай дысцыпліны ўсім асабістым складам часці, за баявую і мабілізацыйную гатоўнасць, за стан узбраення і вайсковай гаспадаркі палка.

Рашэннем ДКА СССР ад 9 кастрычніка 1942 года інстытут ваенных камісараў быў ліквідаваны, і ўсе камісары атрымалі армейскія і флоцкія званні на прыступку або некалькі ніжэй.

 
малодшае званне:
Батальённы камісар
 

Палкавы камісар
старэйшае званне:

Брыгадны камісар
 
малодшае званне пасля 30 ліпеня 1940:
Старшы батальённы камісар
Эквівалентныя чыны
Род войскаў Адпаведнае званне / пасада
У камандным складзе
Агульнавайсковае званне Палкоўнік
Народны камісарыят унутраных спраў СССР Капітан дзяржаўнай бяспекі[2],
уведзенае пастановай ЦВК і СНК СССР ад 7 кастрычніка 1935 года і па 6 ліпеня 1945 года
(ваеннаслужачыя пагранічных і ўнутраных войскаў НКУС мелі воінскія званні, прынятыя ў РСЧА)
Ваенна-Марскі Флот СССР Капітан 2-га рангу
У начальніцкім складзе
у сухапутных і ваенна-паветраных сілах Ваенінжынер 1-га рангу
у ваенна-марскіх сілах Ваенінжынер 1-га рангу
у ваенна-гаспадарчым складзе ўсіх родаў войскаў Інтэндант 1-га рангу
у ваенна-юрыдычным складзе ўсіх родаў войскаў Ваенны юрыст 1-га рангу
у ваенна-медыцынскім складзе ўсіх родаў войскаў Ваенурач 1-га рангу
у ваенна-ветэрынарным складзе ўсіх родаў войскаў Ваенветурач 1-га рангу

Знакі адрознення

правіць

Для звання палкавы камісар быў усталяваны знак адрознення ў выглядзе 4-х прамавугольных «шпал» ў пятліцах (да 30 ліпеня 1940 — тры прамавугольныя «шпалы»), як і ў палкоўніка, без эмблемы роду войскаў да 30 ліпеня 1940 і з эмблемай роду войскаў пасля; агульная для палітработнікаў усіх званняў чырвоная зорка з сярпом і молатам, нашытая на абодвух рукавах вышэй за абшлаг (1 жніўня 1941 года нашэнне такіх нашывак было адменена). На флоце — у выглядзе 4-х сярэдніх залатых галуноў (як у капітана 2-га рангу) з чырвонымі прасветамі і чырвонай зоркай з залатой акантоўкай.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць