Дзмітрый Данілавіч Валенцік

Дзмітрый Данілавіч Вале́нцік[1] (23 лютага 1907, в. Райкова, Полацкі раён — 30 сакавіка 1969, г. Рэчыца) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1940)[2].

Дзмітрый Данілавіч Валенцік
Дата нараджэння 23 лютага 1907(1907-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1969(1969-03-30) (62 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19291955
Званне
Палкоўнік ВПС СССР
Палкоўнік ВПС СССР
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Суворава III ступені Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Дзмітрый Валенцік нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў тры класы школы, затым падрыхтоўчыя курсы рабфака, працаваў у роднай вёсцы. У 1929 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[2]. У 1930 годзе Валенцік уступіў у ВКП(б). У 1931 годзе ён скончыў Арэнбургскую авіяшколу, у 1936 годзе — курсы камандзіраў звёнаў пры Барысаглебскай авіяцыйнай школе лётчыкаў. Браў удзел у савецка-фінскай вайне на пасадзе камандзіра 3-й хуткаснай бамбардзіровачнай эскадрыллі 5-га асобнага хуткаснага бамбардзіровачнага авіяпалка ваенна-паветраных сіл 14-й арміі[2][3].

За час баявых дзеянняў супраць фінскіх войскаў Валенцік здзейсніў 26 паспяховых баявых вылетаў з аэрадрома Ваенга на Кольскім паўвостраве ў грыбокі тыл праціўніка на знішчэнне яго аператыўна-стратэгічнай базы пад Рованіемі[2]. Камандаваў дзеяннямі сваёй эскадрыллі ў трох паветраных баях, падчас якіх яна збіла 5 фінскіх знішчальнікаў, страціўшы пры гэтым 2 сваіх самалёта[2][3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскімі белагвардзейцамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» капітан Дзмітрый Валенцік быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 453[3].

З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Са жніўня 1942 года па снежань 1944 года падпалкоўнік Дзмітрый Валенцік камандаваў 284-м бліжнебамбардзіровачным авіяпалком (з кастрычніка 1943 — 135-ы гвардзейскі бамбардзіровачны). За час вайны ён здзейсніў 115 паспяховых баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку «Пе-2». Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходняй, Сталінградскім, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах[2]. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваленні Данбаса і паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора. Пасля заканчэння вайны Валенцік працягнуў службу ў Савецкай Арміі, скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, служыў у Беларускай і Прыволжскай ваенных акругах. У 1955 годзе ў званні палкоўніка Валенцік быў звольнены ў запас[2]. Пражываў і працаваў у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці, памёр 30 сакавіка 1969 года[3].

Узнагароды правіць

Быў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[3].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.
  2. а б в г д е ё Валентик Дмитрий Данилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 100. — 737 с.
  3. а б в г д Дзмітрый Данілавіч Валенцік на сайце «Героі краіны»

Літаратура правіць

  • Валенцік Дзмітрый Данілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 479.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 (руск.)
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. (руск.)
  • Сорокажердьев В. В. Они сражались в Заполярье. — Мурманск, 2007. (руск.)