Кольскі паўвостраў

Ко́льскі паўвостраў — паўвостраў на паўночным захадзе Еўрапейскай часткі Расіі, у Мурманскай вобласці. Абмываецца Баранцавым і Белым морамі. Плошча каля 100 тыс. км².

Кольскі паўвостраў
Возера Імандра
Возера Імандра
68° пн. ш. 36° у. д.HGЯO
АкваторыяБелае мора
Плошчакаля 100000 км²
Краіна
Кольскі паўвостраў (Расія)
Кольскі паўвостраў
Кольскі паўвостраў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Фрагмент карты «Tabula Russie» 1614

год

Да пачатку XX стагоддзя Мурманам звалі толькі паўночнае ўзбярэжжа паўвострава — ад мыса Святога Носа да нарвежскай мяжы, але ў далейшым гэта паняцце пашырэла, і цяпер пад ім маецца на ўвазе ўвесь Кольскі паўвостраў. Паўднёвае ўзбярэжжа паўвострава гістарычна падзяляюць на Церскі і Кандалакшскі берагі.

Геалогія і рэльеф

правіць

Кольскі паўвостраў з’яўляецца паўночна-ўсходняй ускраінай Балтыйскага шчыта і складзены пераважна крышталічнымі пародамі дакембрыю і ніжняга палеазою.

 
Панарама Кольскага паўвострава каля Мурманска

Берагавая лінія слабапарэзаная. Паўночны бераг стромкі і высокі, паўднёвы — нізінны, спадзісты. У заходняй частцы горныя масівы: Хібіны (гара Часначор — 1191 м) і Лаўазёрскія тундры (1120 м). Усходняя частка больш плоская, раўніннасць парушаецца водападзельнай градой Кейвы.

Клімат

правіць

Клімат паўвострава разнастайны. На поўначы, якая саграваецца цёплай плынню, ён субарктычны марскі. Да цэнтра паўвострава кантынентальнасць нарастае — тут клімат умерана-халодны. Сярэднія тэмпературы студзеня-лютага ад мінус 8—11 °C на поўначы паўвострава да мінус 13—15 °C у цэнтры; ліпеня, адпаведна, ад плюс 8—11 °C да плюс 12—14 °C. Снег лажыцца ў кастрычніку і цалкам сыходзіць да сярэдзіны мая (у горных раёнах напачатку чэрвеня).

Гідралогія

правіць

Па Кольскім паўвостраве працякае шмат рэк: Паной (самая доўгая рака на паўвостраве), Тулома (самая паўнаводная рака паўвострава), Варзуга, Кола, Ёканга, Церыберка, Варонняя, Умба і інш. Паўвостраў багаты азёрамі, самыя буйныя — Імандра, Умбозера, Лавозера.

 
Умбвозера

Расліннасць

правіць

На поўначы — тундравая расліннасць, паўднёвей лесатундра і тайга.

Жывёльны свет

правіць

Вадаёмы багатыя рыбай: сёмга і палія, сіг, стронга, харыус, шчупак і інш. У морах, якія абмываюць паўвостраў, у багацці траска, камбала, палтус, мойва, селядзец, краб, марская капуста.

Карысныя выкапні

правіць

Радовішчы апатыта-нефелінавых руд (Хібіны), жалеза, нікеля, плацінавых металаў, рэдказямельных металаў, будаўнічых і ювелірна-вырабных камянёў. Хібінскія апатыта-нефелінавыя радовішчы ўнікальная па запасах і якасці база фасфатнай сыравіны. Здабыча вядзецца адкрытым і падземным спосабамі.

Навуковыя даследаванні

правіць

У 1970 годзе тут была закладзена Кольская звышглыбокая свідравіна. У 1994 годзе яе глыбіня склала рэкордныя 12 262 метры.

Ваеннае карыстанне

правіць

На паўвостраве размешчана мноства баз Паўночнага флоту.

У заліве Андрэева напачатку 1980-х гадоў было створана сховішча для слаба-радыёактыўных адыходаў, папярэдне разлічанае на 5 гадоў. У 2007 годзе там захоўваліся каля 20 тысяч адпрацаваных паліўных стрыжняў з атамных падводных лодак і ледаколаў.

Нарвегія, ужо выдаткаваўшы каля 12,5 мільёнаў долараў на іх захаванне, патрабуе грунтоўны рамонт змешчаных у дрэнным стане сховішчаў і ператранспартыроўку адыходаў у новыя доўгачасовыя сховішчы.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць