Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч

Мікала́й Фё́даравіч Турцэ́віч (1914, в. Каўбасічы Рэчыцкі павет, Мінская губерня  — 14 студзеня 1940) — лейтэнант, камандзір узвода, Герой Савецкага Саюза (1940).

Мікалай Фёдаравіч Турцэвіч
Дата нараджэння 1914
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1940(1940-02-14)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Сцяг СССР СССР
Гады службы 1936—1940
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Часць 175-ы разведвальны батальён (150-й стралковай дывізіі
Камандаваў узводам
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна  — 1940

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Каўбасічы Рэчыцкага павета Мінскай губерні[1] у сялянскай сям’і. Беларус[2]. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1936 года. З 1937 года — курсант Вяземскага ваеннага пяхотнага вучылішча, якое скончыў у 1939 годзе. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.

Камандзір узвода матарызаванай роты 175-га асобнага разведвальнага батальёну (150-ая стралковая дывізія, 13-ая армія, Паўночна-Заходні фронт), кандыдат у члены УКП(б) лейтэнант Мікалай Турцэвіч праславіўся 14 студзеня 1940 года ў раёне мыса Патаніемі.

Атрымаўшы задачу разведаць сістэму агню на мысе, Мікалай Турцэвіч са сваім узводам падышоў да драцяной загароды, прарабіў у ёй праходы і атакаваў ворага, у выніку чаго была ўскрыта варожая сістэма агню. Але камандзір узвода загінуў у гэтым баі 14 студзеня 1940 года. Пахаваны каля пасёлка Сапёрнае  (руск.) у Прыазерскім раёне Ленінградскай вобласці, паблізу ад месца гібелі.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» лейтэнанту Турцэвічу Мікалаю Фёдаравічу пасмяротна нададзена званне Герой Савецкага Саюза.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

Родная вёска Каўбасічы перайменавана ў яго гонар на Турцэвічы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць