Іван Іванавіч Валасевіч

Іван Іванавіч Валасевіч (18 жніўня 1909, в. Ціхны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя, цяпер Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 29 верасня 1941) — батальённы камісар Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940)[1].

Іван Іванавіч Валасевіч
Дата нараджэння 18 жніўня 1909(1909-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 верасня 1941(1941-09-29) (32 гады)
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19311941
Званне батальённы камісар
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Сувязі Георгій Пятровіч Губанаў  (руск.)

Біяграфія правіць

Іван Валасевіч нарадзіўся ў рабочай сям’і. Скончыў сем класаў школы.

У 1931 годзе Валасевіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1]. У 1932 годзе скончыў школу ваенных пілотаў імя Мяснікова  (руск.), пасля чаго служыў у авіяцыі Чарнаморскага, затым Балтыйскага флатоў. Прымаў удзел у савецка-фінскай вайне, падчас якой асабліва вызначыўся. У званні батальённага камісара быў ваенным камісарам 13-й авіяэскадрыллі  (руск.) 61-й авіябрыгады ВПС Балтыйскага флоту  (руск.)[2].

Сумесна з камандзірам эскадрыллі капітанам Георгіем Губанавым  (руск.) Валасевіч удзельнічаў у распрацоўцы планаў баявых дзеянняў падраздзялення, навучаў лётчыкаў. За час вайны ён здзейсніў 69 баявых вылетаў, у ходзе якіх збіў фінскі самалёт, знішчыў 7 кулямётных кропак[1]. За адзнаку ў паветраных баях Валасевіч быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, а затым прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 красавіка 1940 года за «вылучэнне ў баях, асабістую адвагу і выдатна арганізаваную ў баявой абстаноўцы партыйна-палітычную працу» батальённы камісар Іван Валасевіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 364[2].

У 1940 Валасевіч вучыўся на Вышэйшых курсах удасканалення камскладу ВПС ВМФ. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны — на яе франтах[1], са жніўня 1941 года ваяваў на пасадзе намесніка камандзіра 11-га знішчальнага авіяпалка ВПС Чарнаморскага флоту, збіў некалькі самалётаў[1]. 30 верасня 1941 года Валасевіч загінуў пры выкананні баявога задання[1][2]. Быў узнагароджаны шэрагам медалёў.

Памяць правіць

У гонар Валасевіча названыя вуліцы ў горадзе Бярозы, вёсцы Ціхны і ў пасёлку Нефцегорскі Апшаронскага раёна Краснадарскага краю[2]. На будынку сельскага клуба ў вёсцы Ціхны ў 1975 годзе была ўсталявана мемарыяльная дошка Івану Валасевічу[3].

Зноскі

  1. а б в г д е Волосевич Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
  2. а б в г д Іван Іванавіч Валасевіч на сайце «Героі краіны»
  3. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. С. 129

Літаратура правіць

Спасылкі правіць