Сцяпан Іванавіч Чарняк

Сцяпан Іванавіч Чарняк (16 снежня 1899(1899-12-16), Чарневічы, Мінская губерня21 ліпеня 1976(1976-07-21), Краснадар) — савецкі военачальнік, генерал-маёр (1944), Герой Савецкага Саюза (1940).

Сцяпан Іванавіч Чарняк
Дата нараджэння 16 снежня 1899(1899-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 1976(1976-07-21) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць  Расійская імперыя
 СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19171958
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Камандаваў 136-я стралковая дывізія  (руск.)
3-і стралковы корпус  (руск.)
46-я армія  (руск.)
44-я армія  (руск.)
306-я стралковая дывізія  (руск.)
32-я стралковая дывізія  (руск.)
162-я стралковая дывізія  (руск.)
41-я стралковая дывізія  (руск.)
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Савецка-фінская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Кутузава II ступені медаль «За абарону Севастопаля» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Варшавы» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» ордэн «Крыж Грунвальда» III класа Крыж Храбрых медаль «За Одру, Нісу і Балтыку»

Пачатковая біяграфія правіць

Сцяпан Іванавіч Чарняк нарадзіўся 2 (16) снежня 1899 года ў вёсцы Чарневічы цяпер Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус.

Чарняк скончыў пачатковую школу.

Ваенная служба правіць

Першая сусветная і Грамадзянская вайны правіць

У студзені 1917 года Сцяпан Чарняк быў прызваны ў Рускую Армію і служыў радавым запаснога палка ў Варонежы. З мая 1917 года быў кулямётчыкам 28-га пяхотнага палка 10-й пяхотнай дывізіі  (руск.) на Паўднёва-Заходнім фронце  (руск.); у той пасадзе прымаў удзел у Першай сусветнай вайне.

У лістападзе 1917 года перайшоў на бок Саветаў, стаўшы байцом у чырвонагвардзейскім атрадзе горада Орша, неўзабаве стаў камандзірам узвода ў гэтым атрадзе. У Чырвонай Арміі з сакавіка 1918 года. Падчас Грамадзянскай вайны Чарняк камандаваў узводам у 10-м Мінскім і 72-м стралковых палках на Заходнім фронце супраць белополяков.

Міжваенны час правіць

У 1920 годзе ўступіў у шэрагі РКП(б).

У 1921 годзе скончыўшы Маскоўскія пяхотныя камандныя курсы, Сцяпан Іванавіч Чарняк служыў памочнікам камандзіра роты пры Вышэйшым інстытуце политсостава РККА ў Петраградзе, пасля чаго быў пераведзены на пасаду начальніка кулямётнай каманды 2-га стралковага палка Башкірскай асобнай кавалерыйскай брыгады  (руск.) і на гэтай пасадзе прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць антысавецкага паўстання  (руск.) ў Грузіі.

З кастрычніка 1922 года служыў камандзірам узвода 1-й ваенна-чыгуначнай школы камсаставу ў Ленінградзе.

З заканчэннем 8-й Ленінградскай пяхотнай школы камсаставу РККА з верасня 1924 года служыў камандзірам узвода, кулямётнай роты, а затым стралковага батальёна 111-га стралковага палка (37-я Новачаркаская стралковая дывізія  (руск.), Беларуская ваенная акруга).

У 1930 годзе Чарняк скончыў курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал»  (руск.) імя Камінтэрна.

З красавіка 1932 года працаваў інструктарам-кіраўніком Вучэбнага цэнтра перападрыхтоўкі камсаставу Беларускай ваеннай акругі ў Бабруйску, з чэрвеня 1934 года — камандзірам 26-га асобнага тэрытарыяльнага батальёна (Мічурынск, Тамбоўская вобласць), а з студзеня 1935 года — памочнікам камандзіра па страявой частцы 2-га стралковага палка 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі. У 1936 годзе стаў выконваючым пасаду камандзіра гэтага ж палка.

З 1936 па 1937 гады прымаў удзел у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі ў якасці саветніка камандзіра 11-й дывізіі рэспубліканскай арміі.

З верасня 1938 года працаваў памочнікам камандзіра 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі.

Другая сусветная вайна правіць

Савецка-фінская вайна правіць

З жніўня 1939 года служыў камандзірам 136-й стралковай дывізіі  (руск.), камандуючы якой, прымаў удзел у савецка-фінскай вайне.

З 23 снежня 1939 года па 28 лютага 1940 г. 136-я стралковая дывізія (13-я армія, Паўночна-Заходні фронт) прарвала Лінію Манэргейма  (руск.) на ўчастку Муола — Ільвес, нанёсшы суперніку вялікія страты. За гэта дывізія была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства камдыву Сцяпану Іванавічу Чарняку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 126).

З красавіка па лістапад 1940 года камандаваў 3-м стралковым корпусам (Закаўказская ваенная акруга  (руск.)).

Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 4 чэрвеня 1940 года Сцяпану Іванавічу Чарняку прысвоена воінскае званне «генерал-лейтэнант».

З заканчэннем у маі 1941 года Курсаў удасканалення вышэйшага начальніцкага саставу пры Акадэміі Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава Чарняк зноў прыняў камандаванне тым жа корпусам, які ў ліпені 1941 года быў разгорнуты ў 46-ю армію  (руск.), што прыкрывала мяжу з Турцыяй, а Чарняк стаў яе начальнікам.

Вялікая Айчынная вайна правіць

У снежні 1941 года быў прызначаны выконваючым пасаду камандуючага Асобнай Прыморскай арміяй і памочнікам па пяхоце камандуючага Чарнаморскім флотам. Але падчас прыбыцця ў Севастопаль Чарняк, не здолеўшы разабрацца ў абстаноўцы і не маючы рэзерваў, стаў рыхтаваць контрнаступленне. Дадзеныя дзеянні выклікалі канфлікт, у выніку якога Чарняк быў адкліканы з Севастопаля.

З 8 лютага па май 1942 года камандаваў 44-й арміяй  (руск.), якая, не здолеўшы прарваць абарону ворага ў некалькіх наступальных аперацыях у перыяд з лютага па красавік, у маі падвергнулася разгрому ў ходзе аперацыі «Паляванне на дрофаў»  (руск.).

29 мая 1942 года дырэктывай Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна Чарняк быў зняты з пасады камандуючага арміяй, а 4 чэрвеня 1942 года быў паніжаны ў званні да палкоўніка і быў накіраваны ў войскі з мэтай «праверыць на іншай, менш складанай працы».

З чэрвеня 1942 года камандаваў 306-й стралковай дывізіяй  (руск.), якая знаходзілася ў рэзерве Стаўкі, а з кастрычніка 1942 года знаходзіўся на Калінінскім фронце ў раёне горада Дзямідаў, дзе 12 снежня быў цяжка паранены.

З красавіка 1943 года служыў намеснікам камандзіра 5-га гвардзейскага стралковага корпуса  (руск.) ў 39-й арміі  (руск.). З 9 чэрвеня па 24 жніўня 1943 года камандаваў 32-й стралковай дывізіяй  (руск.) (3-я ўдарная армія  (руск.), Калінінскі фронт). Падчас камандавання гэтай дывізіяй, прымаў удзел у Смаленскай наступальнай аперацыі, але быў зняты з пасады камандзіра загадам камандуючага Калінінскім фронтам Яроменка «за невыкананне загаду па прарыву абарончага рубяжа».

З 22 кастрычніка 1943 года па 20 студзеня 1944 года камандаваў 162-й стралковай дывізіяй (19-ы стралковы корпус, 65-я армія, Беларускі фронт), якая пад камандаваннем Чарняка паспяхова ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай і Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі.

У студзені 1944 года Сцяпан Іванавіч Чарняк быў другі раз цяжка паранены.

Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 3 чэрвеня 1944 года № 671 палкоўніку Сцяпану Іванавічу Чарняку было прысвоена воінскае званне «генерал-маёр».

У сакавіку 1944 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 41-й стралковай дывізіі  (руск.) (69-я армія  (руск.)), на чале якой прымаў удзел у Люблін-Брэсцкай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай наступальных аперацыях.

Пасляваенная кар’ера правіць

З 1945 года Сцяпан Іванавіч Чарняк працаваў начальнікам Упраўлення баявой і палітычнай падрыхтоўкі Групы савецкіх войскаў у Германіі  (руск.), у жніўні 1947 года быў прызначаны на пасаду ваеннага камісара Калінінскай вобласці, а ў студзені 1954 года — на пасаду ваеннага камісара Краснадарскага краявога ваеннага камісарыята.

У красавіку 1958 года генерал-маёр Сцяпан Іванавіч Чарняк сышоў у запас, а затым у адстаўку.

Жыў у Краснадары, дзе і памёр 21 ліпеня 1976 года. Пахаваны на Славянскіх могілках.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Погарский М. Орденоносная дивизия // Бои в финляндии: Воспоминания участников. Ч. 2. — М.: Воениздат, 1941. — С. 201—206.

Спасылкі правіць