39-я армія (СССР)
39-я армія[1] (39 А) — фарміраванне РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны
39-я армія | |
---|---|
Краіна | |
Тып | Soviet Field Army[d] |
Удзел у |
Гісторыя
правіцьСфарміравана 15 лістапада 1941 года ў Архангельскай ВА[2]. 22 снежня ўключана ў склад Калінінскага фронту. Была ўведзена ў баі на стыку 22-й і 29-й армій. Удзельнічала ў баях пад Ржэвам і Масквой. Трапіла ў акружэнне. У канцы ліпеня 1942 года, пасля выхаду асобных сіл з акружэння, 39-я армія была расфармаваная, паколькі да таго часу яна фактычна перастала існаваць.
Аднак 8 жніўня 1942 года адноўлена на базе 58-й арміі другога фарміравання[3].
Да лістапада 1942 года войскі арміі абаранялі мяжу на паўночны захад ад Ржэва. У пачатку 1944 года армія ўдзельнічала ў Віцебскай аперацыі, у чэрвені — Віцебска-Аршанскай аперацыі, потым — Каўнаскай аперацыі. Зімой і вясной 1945 года вяла баявыя дзеянні ва Усходняй Прусіі.
1 мая 1945 года армія была выведзена ў Рэзерв Стаўкі ВГК. У маі—чэрвені 1945 года перадыслакавана ў Манголію і 20 чэрвеня ўключана ў склад Забайкальскага фронту. У яго складзе ўдзельнічала ў савецка-японскай вайне.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Тридцать девятая армия // «Ташкент» — Ячейка стрелковая / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
- ↑ «Ташкент» — Ячейка стрелковая / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 112. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).
- ↑ «Ташкент» — Ячейка стрелковая / [под общ. ред. А. А. Гречко]. — М. : Военное издательство Министерства обороны СССР, 1976. — С. 113. — (Советская военная энциклопедия : [в 8 т.]; 1976—1980).